BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Лідзе дзяўчыну асудзілі за навязванне кахання святару

Адхіленая закаханая пачала рабіць поскудзі і ганьбіць ксяндза.

У беларускім райцэнтры Ліда (Гродзенская вобласць) мясцовая дзяўчына атрымала пакаранне за... навязванне свайго кахання каталіцкаму святару. Дзяўчына, якая нарадзілася і расла ў горадзе, на лета прыязджала ў вёску да бабулі, дзе пазнаёмілася з мясцовым хлопцам і закахалася ў яго. Але пасля заканчэння школы малады чалавек паступіў вучыцца ў каталіцкую семінарыю, стаў святаром, прыняў цэлібат і быў накіраваны служыць у адзін з касцёлаў Ліды.

- Па збегу абставінаў тая самая дзяўчына апынулася парафіянкай менавіта гэтага храма. Пачуцці дзяўчыны ўспыхнулі з новай сілай, і яна стала выкарыстоўваць любую магчымасць, каб пагутарыць са святаром, а неўзабаве прызналася яму ў каханні. Малады ксёндз пастараўся наставіць яе. Бо адносін паміж імі быць не можа: па канонах каталіцкай царквы, святару нельга жаніцца, мець дзяцей, ды і ў адказ пачуццяў, на якія спадзяецца дзяўчына, ён да яе ніколі не адчуваў. Аднак усе ўгаворванні на маладую асобу не дзейнічалі, - піша ў сваім артыкуле памочнік пракурора Лідскага раёна Дзяніс Корда.

Праз нейкі час маладога ксяндза перавялі несці службу ў суседні раён. І гэта, напэўна, раззлавала дзяўчыну, абвастрыўшы яе хваравітую закаханасць. Яна пачала рабіць поскудзі: разбіла ў парафіяльным доме акно, зняла нумар з машыны, размяшчала фота святара ў інтэрнэце. Ксёндз па-ранейшаму спрабаваў наставіць закаханую, распавядаў, пераконваў, але ў выніку вымушаны быў звярнуцца ў міліцыю, калі на капот яго аўто дзяўчына выліла вадкасць для зняцця лаку. Была ўзбуджаная крымінальная справа, вялося расследаванне і суд Лідскага раёна прысудзіў дзяўчыне 240 гадзінаў грамадскіх прац.

Але і гэта на маладую асобу не падзейнічала. Праз паўгода яна прыдумала чарговы спосаб помсты за нежаданне падтрымліваць з ёй адносіны. У «Аднакласніках» дзяўчына пераназвала сваю асабістую старонку са свайго імя на імя і прозвішча святара, паказаўшы на ёй дадзеныя маладога чалавека і апублікаваўшы фатаграфіі. Дадала на гэтую старонку і больш за паўсотні яго сяброў. А затым у інтэрнэце знаходзіла выпадковыя фота маленькіх дзяцей і таксама размяшчала на старонцы - нібыта гэта дзеці святара.

- Перш чым фатаграфіі чужых дзяцей выявіў сам святар, на старонцы пабывалі некаторыя яго сябры і вернікі. Хлусня аб наяўнасці на баку грахоўнай сувязі магла падарваць яго імідж як святара, таму мужчына адразу ж звязаўся з дзяўчынай і запатрабаваў выдаліць фота. Калі маладая асоба пакінула патрабаванне без адказу, у чарговы раз ксёндз быў вымушаны звярнуцца ў міліцыю, - працягвае пракурор.

На гэты раз суд Лідскага раёна прызнаў дзяўчыну вінаватай у распаўсюдзе заведама ілжывых, ганебных для іншай асобы выдумак, размешчаных у Інтэрнэце, і пакараў абвінавачваную двума гадамі абмежавання волі. Але невядома, ці спыніцца на гэтым хваравітае пачуццё.

ЧЫТАЙЦЕ ПА ТЭМЕ: Як змагацца са спакусай і пажадлівасцю?

Last modified onПятніца, 30 Верасень 2016 10:41
Каментары   
+2 #1 Юра 2016-09-30 22:46
Яблочко предложила, не укусил, молодец. Душа важнее.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць