BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Рада Біскупскіх Канферэнцый Еўропы пройдзе ў Мінску

У сталіцы Беларусі збяруцца больш за 40 кардыналаў і біскупаў.

Наступнае пленарнае пасяджэнне Рады Канферэнцый Каталіцкіх Біскупаў Еўропы пройдзе з 28 верасня па 1 кастрычніка 2017 г. у Мінску. Пра гэта стала вядома 8 кастрычніка пасля вечаровага галасавання біскупаў. Пленарнае пасяджэнне Рады Канферэнцый Каталіцкіх Біскупаў Еўропы сёлета праходзіць з 6 па 9 кастрычніка ў княстве Манака.

Мінск стане сталіцай Рады Канферэнцый Каталіцкіх Біскупаў Еўропы ўжо ў другі раз. 14-16 чэрвеня 2007 г. у Мінску праходзіла 35-я сустрэча Генеральных сакратароў Канферэнцый Каталіцкіх Біскупаў Еўропы. У 2017 годзе сталіцу Беларусі наведаюць больш за 40 кардыналаў і біскупаў з усіх краін Еўропы і з Ватыкана, чаго тут яшчэ не было.

Адразу пасля зацвярджэння беларускай сталіцы ў новай якасці Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выступіў перад удзельнікамі пасяджэння. «Беларускі народ талерантны адносна розных нацыянальнасцяў і рэлігій. Гэта вялікае багацце нашай краіны, якое мы павінны захаваць для будучых пакаленняў», - сказаў арцыпастыр. Асобна іерарх падкрэсліў важнасць супрацоўніцтва Каталіцкага Касцёла ў Беларусі з Праваслаўнай Царквой.

Мітрапаліт назваў абранне Мінска сталіцай чарговага пленарнага пасяджэння Рады Канферэнцый Каталіцкіх Біскупаў Еўропы «знакам вялікай павагі, гонару і прэстыжу для Касцёла ў Беларусі і для Беларусі ў цэлым», паведамляе Catholic.by.

Рада Канферэнцый Каталіцкіх Біскупаў Еўропы бяре свой пачатак з 1965 года. У склад Рады ўваходзяць 39 членаў: Канферэнцыі Біскупаў еўрапейскіх краін і некалькі іншых іерархічных структур.

На цяперашнім пасяджэнні ў Манака быў абраны новы старшыня Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы - ім стаў старшыня Канферэнцыі Біскупаў Італіі кардынал Анджэла Баньяска.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць