Гродзенскі ксёндз запісаў дыск хрысціянскай аўтарскай песні [+АЎДЫЁ]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Святар-бард спявае пад гітару пра Міласэрнага Збавіцеля.
Ксёндз Тадэвуш Крыштопік, дырэктар выдавецтва Гродзенскай дыяцэзіі і пробашч у парафіі Квасоўка запісаў дыск хрысціянскай аўтарскай песні. Ксёндз вядомы сваімі талентамі не толькі ў роднай парафіі, дзе ён часта спявае, але і ў іншых гарадах, якія наведвае святар. Напрыклад, нядаўна кс. Тадэвуш праводзіў адвэнтовыя рэкалекцыі ў Гомелі і таксама парадаваў мясцовых католікаў сваімі спевамі пад гітару.
Альбом мае назву «Misericors Salvator» (з лац. - Міласэрны Збавіцель) і ўключае 14 кампазіцый на беларускай, польскай мовах, а пачынаецца дыск з песні «Szalom, lach Miriam!» («Ave Maria» на іўрыце). Дарэчы кс. Тадэвуш бясплатна раздае свае дыскі вернікам, а часам і выпадковым людзям, такім чынам таксама евангелізуе, распавядаючы праз спеў пра Міласэрнага Збавіцеля.
Ксёндз Тадэвуш Крыштопік нарадзіўся ў 1957 годзе, скончыў Гродзенскае музычнае вучылішча і Мінскую кансэрваторыю. У 1982 годзе паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Рызе (Латвія). Песні пачаў складаць ужо ў першыя гады свайго святарства.
Media
Related items
-
140 супраць 8. Болей за ўсіх католікаў працягвае «нараджаць» Гродзенская вобласць
-
Год ціхай барацьбы. Як пачуваецца Тадэвуш Кандрусевіч, які ўжо больш за год праходзіць хіміятэрапію
-
Парафію зняволенага ў Беларусі святара наведаў Мітрапаліт і благаславіў помнік, выробнік якога таксама арыштаваны
-
У Будславе ўсталявалі ўязны знак з выявай Панны Марыі
-
Як праходзяць у рэгіёнах Маёвыя набажэнствы, паказалі на Гродзеншчыне