У Івянцы пройдзе Фестываль каляднай песні
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Да ўдзелу запрашаюцца хоры, гурты, сем'і ды сола-выканаўцы.
У івянецкім Доме культуры 8 студзеня пройдзе 7-мы Фестываль каляднай песні. Пачатак - а 14-й гадзіне.
- Запрашаем хоры, гурты, сем'і ды сола-выканаўцаў. І проста добрых людзей, што захочуць перажыць палову нядзелі ў святочнай атмасферы. Прыяжджай у Івянец! - запрашаюць арганізатары, каталіцкая парафія святога Міхала Арханёла.
Задаць пытанні і паведаміць аб сваім удзеле можна па тэлефоне парафіі: +375 1772 49-0-42.
Related items
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
«Жыццё пачынаецца там, дзе знікае 5G». Святар з Віцебска выпускае кнігу – для падлеткаў
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці
-
Стаў вядомы кошт удзелу для католікаў Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Сеуле