BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч напісаў адкрыты ліст міністру ўнутраных спраў

Іерарх выказаў незадаволенасць заніжэннем у справаздачах колькасці вернікаў.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч звярнуўся з адкрытым лістом да міністра ўнутраных спраў Беларусі Ігара Шуневіча і выказаў незадаволенасць тым, што ў апошнія гады штучна заніжаецца колькасць каталіцкіх вернікаў, якія прымаюць удзел у калядных і велікодных набажэнствах. Пра гэта ўчора распавёў сайт Каталік Гомель, прааналізаваўшы міліцэйскія сводкі за розныя гады.

- Згодна з афіцыйным сайтам МУС, на набажэнствах у ноч Божага Нараджэння ў Беларусі ў гэтым годзе прысутнічала каля 40 тыс. вернікаў, што не адпавядае рэчаіснасці і гэтая лічба з'яўляецца відавочна заніжанай, пра што сведчаць дадзеныя па Мінску і Гродне, не кажучы пра іншыя парафіі, асабліва на Гродзеншчыне. Толькі ў Мінску ў ноч Божага Нараджэння 2016 г. на ўсіх набажэнствах прысутнічала каля 11 тыс. чалавек, у Гродне - каля 13 тыс., у Лідзе - каля 6 тыс. Гэта значыць, толькі ў гэтых трох гарадах прысутнічала 75% ад прадстаўленых МУС дадзеных. А колькі было ў іншых гарадах, такіх як напрыклад Ашмяны, Ваўкавыск, Браслаў, Паставы, Глыбокае, Баранавічы, Брэст? - піша арцыбіскуп.

Акрамя таго, адзначае ён, статыстыку неабходна падаваць не толькі па выніках удзелу вернікаў у начных службах, але і ў дзённых:

- У гэтым годзе на Калядных начных і дзённых набажэнствах у Мінску прысутнічала каля 32 тыс. чалавек, у Гродне - каля 40 тыс., у Лідзе - каля 20 тыс. Таму рэальная колькасць вернікаў, якія ўдзельнічалі ў святочных набажэнствах ва ўсёй Беларусі ў шмат разоў больш, чым пададзена на сайце МУС.

Іерарх выказаў надзею, што ў будучыні міліцыя будзе прадастаўляць адпаведную праўдзе інфармацыю аб удзеле вернікаў у каталіцкіх набажэнствах.

Сatholic.by

Last modified onАўторак, 27 Снежань 2016 16:05
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць