BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Каляндар галоўных каталіцкіх святаў у 2017 годзе

Папяльцовая серада - 1 сакавіка, Пасха - 16 красавіка, пачатак Адвэнту - 3 снежня.

Каляндар святаў і ўрачыстасцяў, якія адзначаюцца ў Каталіцкім Касцёле ў 2017 годзе, апублікаваў Catholic.by. Папяльцовая серада - 1 сакавіка, Пасха - 16 красавіка (разам з праваслаўнымі), пачатак Адвэнту - 3 снежня. Тлустым вылучаныя ўрачыстасці, якія прыпадаюць на буднія дні, але так як і ў кожную нядзелю года, удзел у Імшы і ўстрыманне ад працы для вернікаў абавязковыя.

  • Святой Багародзіцы Марыі — 1 студзеня
  • Аб’яўленне Пана (Тры Каралі) — 6 студзеня
  • Хрост Пана — 8 студзеня
  • Ахвяраванне Пана — 2 лютага
  • Папялец (пачатак Вялікага посту) — 1 сакавіка
  • Святога Юзафа — 20 сакавіка
  • Звеставанне Пана — 25 сакавіка
  • Пальмовая нядзеля — 9 красавіка
  • Вялікдзень — 16 красавіка
  • Свята Божай Міласэрнасці — 23 красавіка
  • Унебаўшэсце Пана — 25 мая
  • Спасланне Святога Духа — 4 чэрвеня
  • Найсвяцейшай Тройцы — 11 чэрвеня
  • Цела і Крыві Хрыста — 15 чэрвеня
  • Найсвяцейшага Сэрца Езуса — 23 чэрвеня
  • Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі — 24 чэрвеня
  • Святых апосталаў Пятра і Паўла — 29 чэрвеня
  • Перамянення Пана — 6 жніўня
  • Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі — 15 жніўня
  • Узвышэння Святога Крыжа — 14 верасня
  • Усіх Святых — 1 лістапада
  • Хрыста Валадара Сусвету — 26 лістапада
  • Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі — 8 снежня
  • Нараджэнне Пана — 25 снежня
  • Святой Сям’і — 31 снежня
Last modified onСубота, 31 Снежань 2016 13:35
Каментары   
+2 #1 Гость 2017-01-01 02:51
А где же праздник рождества Пресвятой Богородицы 8 сентября?
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць