Рок-гурт манахінь з Перу збірае стадыёны [відэа]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
«Siervas» складаецца з 11 жанчын розных нацыянальнасцяў, спявае пра любоў і веру.
Рок-гурт каталіцкіх законніц «Siervas» з Лімы, сталіцы Перу, збірае стадыёны прыхільнікаў. Назва гурта перакладаецца як «Служанкі», а самі сёстры знаходзяцца ў нядаўна створаным ордэне «Служанкі Плана Бога» (Siervas del Plan de Dios).
- Людзі забываюць, што манахіні былі звычайнымі людзьмі да таго, як прыняць пострыг, - гаворыць сястра Моніка. - Мы ўсё жыццё слухалі поп і рок-музыку, некалькі сясцёр ўмелі граць на музычных інструментах, а зараз «Сьервас» запрашаюць з канцэртамі па ўсім свеце. Многія нам пісалі і казалі: «У майго дзіцяці рак, я была ў роспачы, але пачула песню і вырашыла: трэба вярнуць веру і спакой майму сэрцу».
Сёстры ўжо запісалі некалькі хітоў. Яны збіраюць стадыёны прыхільнікаў, а відэа выступленняў «Siervas» у сацсетках набіраюць тысячы, а часам і больш за мільён праглядаў і лайкаў.
- У рамках нашай харызмы мы ўбачылі, што музыка з'яўляецца фундаментальнай часткай нашай прапаведніцкай місіі. З дапамогай нашых кампазіцый мы становімся бліжэй да чалавечага досведу, даючы адказ з пункту гледжання веры, - гаворыцца на сайце ордэна www.siervasdelplandedios.org. - Мы адчуваем патрэбу гаварыць пра Бога, каб зрабіць дакладнай сваю любоў і перадаць яе праз музыку, па гэтай прычыне мы стварылі гурт «Служанкі», які складаецца з адзінаццаці сясцёр з Аргентыны, Кітая, Філіпін, Чылі, Венесуэлы, Эквадора, Перу і Японіі , і праз музыку мы таксама ставім сябе на службу Богу і ўсім людзям, асабліва тым, хто пакутуе больш за ўсё.
Media
Related items
-
А вы бачылі, як вырабляюць ружанцы? Працэс паказаў беларускі майстар
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла
-
Стала вядома, што беларускі біскуп сказаў Папе Рымскаму: «Мы ўсе стомленыя вайной»
-
Незвычайна пачалі месяц малітвы Ружанца ў Гудагаі
-
Нунцыю і біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі святарамі