Каталіцкі святар у Instagram адкрыў цыкл міні-пропаведзяў
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Слова на кожны дзень у фармаце сацсетак адрасавана моладзі.
Каталіцкі святар Павел Рудзьман, душпастыр моладзі Пінскай дыяцэзіі, пачаў цыкл міні-казанняў на сваёй старонцы ў Instagram.
- Гэтае слова на кожны дзень, адрасаванае, у першую чаргу, моладзі. Паведамленне складаецца з матывацыйнай карцінкі, на якой размешчана цытата з літургічных чытанняў сённяшняга дня. У подпісы - міні-пропаведзь, - распавёў кс. Павел.
У фармаце сацсетак міні-казанні публікуюцца на рускай мове, таму будуць зразумелыя большай колькасці падпісчыкаў святара. Зараз на яго старонку ў Instagram падпісаныя больш за 230 чалавек.
Related items
-
Скандзіравалі «Беларусь!» перад Папам, пачулі пра сваю місію, перажылі гістарычную падзею: 500 беларускіх католікаў у Рыме
-
500 вернікаў з Беларусі падарожнічаюць па Еўропе і дзеляцца ўражаннямі
-
Найбуйнейшая пілігрымка з Беларусі адпраўляецца ў Рым
-
Асеннія фотасесіі зрабілі беларускія манахіні
-
Святар РПЦ прайшоў праз Святыя брамы ў Ватыкане. Як так?