Карыстальнікі Фэйсбука здзівіліся сціпласці Мітрапаліта Кандрусевіча
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Каталіцкага іерарха заўважылі ў агульнай чарзе ў аэрапорце.
Беларускі журналіст Аляксандр Уліцёнак размясціў у сваім Фэйсбуку фота чаргі да пашпартнага кантролю ў аэрапорце Варшавы, у якой стаяў арцыпастыр Каталіцкай царквы ў Беларусі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. За тры гадзіны фота набрала каля 200 лайкаў і станоўчыя каментары.
- Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч - гэта яшчэ і шакуючая сціпласць. Вось сцэна ў аэрапорце: гадзінная чарга да пашпартнага кантроля, ён разам з намі, такімі рознагрэшнымі і простымі. А мог як мінімум ляцець бізнес-класам, скарыстацца VIP- "шчылінамі". Але не! Я бачыў: для 71-гадовага кіраўніка Рымска-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі такі стыль абсалютна натуральны.
Журналіст адзначае, што ён праваслаўнага веравызнання, але прыклад каталіцкага іерарха яго ўразіў:
- Не магу ўявіць, каб хтосьці іншы, яму падобны, таксама апынуўся ў хвасце «боінга», затым у гэтай цяжкай чарзе (...) Проста захапляюся арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам. Дзякуй Вам за доўгую маўклівую пропаведзь! Бязгучная, многім яна ўсё ж дапамагла зразумець яшчэ адну грань накшталт зусім простай запаведзі - быць адзінымі...
- Як толькі ён вярнуўся ў Беларусь, даў інтэрв'ю з фразай: «Я салдат Хрыста», - дадаў Аляксандр Уліцёнак.
Свецкая прэса ўжо паведаміла аб тым, як арцыпастыр Касцёла цэлую гадзіну разам з іншымі пасажырамі стаяў у чарзе, і нагадала таксама аб прастаце і сціпласці Папы Рымскага Францішка.
Media
Related items
-
Заснежаныя вёскі, песні, народная пабожнасць – як ходзіць ксёндз па Калядзе на Гродзеншчыне
-
«Куток цяпла» адкрылі католікі Кіева, дзе сотні шматпавярховак засталіся без ацяплення
-
Сумуюць па Беларусі: што адбываецца з вызваленымі святарамі і чаму яны маўчаць
-
«Гучыць іншапланетна». Малады ксёндз беларусізаваў парафію ў Гродзенскай вобласці
-
Як трэба калядаваць, паказалі ў Гродзенскай вобласці: там правялі абрад «Тры каралі»