Гімн візіту Папы ў Фаціму: маладзёжна і пазітыўна [відэа]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Францішак наведае Партугалію з нагоды 100-годдзя аб'яўленняў Багародзіцы.
Апублікаваны афіцыйны гімн двухдзённага візіту Папы Францішка ў Фаціму 12 і 13 траўня 2017 г. з нагоды 100-годдзя аб'яўленняў Найсвяцейшай Панны Марыі ў партугальскім горадзе Кова-да-Ірыя. Кліп атрымаўся моладзевым і пазітыўным.
Падчас візіту ў Партугалію пройдзе асабістая сустрэча Папы з прэзідэнтам, пасля чаго Францішак накіруецца ў марыйны санктуарый, дзе памоліцца ў капліцы аб'яўлення Найсвяцейшай Багародзіцы. Увечары Біскуп Рыма ўзначаліць малітву Святога Ружанца з удзелам шматлікіх вернікаў і пілігрымаў.
Раніцай 13 траўня, у другі дзень візіту, Папа Францішак узначаліць Імшу перад санктуарыем у атачэнні хворых.
Media
Related items
-
Папа Рымскі блаславіў копію галоўнага духоўнага сімвала Гродна
-
Узнікла пагроза закрыцця каталіцкай прасторы ў Брэсце – вернікі просяць аб малітве
-
«Імшы не будзе». Старадаўні касцёл у Ружанах застаўся без святара
-
На новы навучальны год дабраславілі ў касцёлах Беларусі – топ-5 фота і відэа
-
У Беларусі – яшчэ адно пакліканне, пра якое вы маглі не ведаць