У цэнтры Мінска католікі правядуць працэсію Божага Цела
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Чакаецца, што на вуліцы выйдуць тысячы вернікаў.
28 мая па вуліцах сталіцы пройдзе Эўхарыстычная працэсія. Па традыцыі працэсіі будзе папярэднічаць святая Імша, якая распачнецца ў 9.00 каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы.
Сёлета працэсія будзе прысвечана разважанню на тэму «Фацімскае пасланне Марыі — шлях да навяртання». Удзельнікі працэсіі будуць несці фігуру Маці Божай Фацімскай, перэгрынацыя якой адбываецца па парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Каля кожнага з чатырох алтароў святары будуць прамаўляць казанні, прысвечаныя адной з чатырох таямніц Ружанца, да малітвы на якім асаблівым чынам заахвочвала Багародзіца падчас аб'яўленняў ў Фаціме. Ідучы ад алтара да алтара ўдзельнікі працэсіі будуць маліцца Святы Ружанец. Таму да ўдзелу ў працэсіі асабліва заахвочваюцца ўдзельнікі Ружанцовых колаў горада Мінска.
Завершыцца працэсія прыблізна ў 14.00 каля архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9). Падчас працэсіі — ад 9.00 да 14.00 — у мінскіх касцёлах, капліцах і іншых месцах малітвы горада святыя Імшы цэлебравацца не будуць
Related items
-
Стаў вядомы кошт удзелу для католікаў Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Сеуле
-
Каталіцкія парафіі Беларусі наведае прадстаўнік супольнасці Тэзэ
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя
-
Чырвоны касцёл у Мінску не адкрыюць своечасова. Стаў вядомы новы тэрмін
-
Толькі мужчыны. У Беларусі зацвердзілі, хто можа служыць пры алтары ў касцёлах