BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

МНС: касцёл пад Астраўцом згарэў з-за электраправодкі

У святыні XVIII стагоддзя служыў вядомы паэт-святар Казімір Сваяк.

Каля 6 раніцы 6 ліпеня мясцовая жыхарка паведаміла ў МНС пра пажар у вёсцы Клюшчаны Астравецкага раёна. Прачнуўшыся, жанчына звярнула ўвагу на трэск, і ўбачыла языкі полымя, што вырываюцца з вокнаў касцёла Святога Яхіма.

Да моманту прыбыцця ратавальнікаў драўляны будынак палаў, дах абрынуўся ўнутр. У выніку агонь цалкам знішчыў будынак. У апошні раз служба ў храме праводзілася ў нядзелю. Прычына пажару высвятляецца. Асноўная версія - няспраўнасць электрасетак і электраабсталявання, паведамляе Гродзенскае ўпраўленне МНС.

Cвятыня па нядзелях і святах збірала каля 150 вернікаў з больш чым дзесяці навакольных вёсак. Як расказаў Catholic.by пробашч парафіі кс. Анатоль Захарэўскі, табернакулюм захаваўся, але паплавіўся. У сакрыстыі знаходзіўся абраз св. Юрыя, але загінуў у агні.

Паводле слоў святара, за два тыдні да здарэння на адмысловай нарадзе ў Астравецкім райвыканкаме прымалася рашэнне аб уключэнні касцёла ў Клюшчанах у спіс помнікаў, якія знаходзіліся б пад аховай дзяржавы. Але клюшчанская святыня так і не ўвайшла ў гэты спіс.

Клюшчанскі касцёл быў пабудаваны ў 1726 годзе і дзейнічаў да 1948 года, калі быў закрыты савецкай уладай. У 1990-я яго аднавілі і адбудавалі. Паўторнае пасвячэнне святыні адбылося ў 1993 годзе.

Касцёл у Клюшчанах — месца, дзе нёс служэнне кс. Канстанцін (Кастанты) Стэповіч (паэтычны псеўданім — Казімір Сваяк). Якраз у гэтым касцёле ў 1915 годзе ён прамовіў адно з першых сваіх казанняў на беларускай мове, што ў той час было ў навінку.

У клюшчанскай парафіі Казімір Сваяк арганізаваў парафіяльны хор, у якім іграў на скрыпцы і спяваў. Таксама дзякуючы намаганням святара ў наваколлі была арганізавана праца некалькіх школ з беларускай мовай навучання.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць