BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Канфлікт за храмы ў Заходняй Украіне: што адбываецца?

Вярнуць святыні патрабуюць уніяты ад праваслаўных, а рыма-католікі - ад уніятаў.

Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату 23 кастрычніка заявіла аб тым, што ў Каламыі Івана-Франкоўскай вобласці грэка-католікі сілай захапілі Благавешчанскі храм, які належыць УПЦ - унікальны помнік драўлянай архітэктуры. Пры гэтым паведамляецца аб тым, што «так званыя капланы уніятаў жорстка збілі жанчын і іншых праваслаўных»:

- У нядзелю, 22 кастрычніка, дужыя мужчыны ў балаклавах на чале з т.зв. капеланамі УГКЦ, ужываючы грубую сілу, не далі прыхаджанам Благавешчанскай царквы падысці да свайго храма і адслужыць там малебен. На відэа зафіксавана, што людзей білі нават нагамі, - паведамляецца на афіцыйным сайце УПЦ МП. - Адзін з актыўных арганізатараў беззаконняў псеўдакаплан кулакамі наносіў удары праваслаўным. Акрамя таго, ён называў вернікаў УПЦ «біямасай» і «маскоўскімі свіннямі». Уніяты абяцалі «паламаць» тых людзей, якія здымалі іх супрацьпраўныя дзеянні на камеру.

Канфлікт за святыню, якую мясцовыя грэка-католікі лічаць сваёй і патрабуюць вярнуць, працягваецца ўжо з чэрвеня. У УПЦ сцвярджаюць, што уніяты распачалі спробу рэйдэрскага захопу царквы, пасля чаго храм апячаталі, а затым суд прыняў рашэнне на карысць праваслаўнага прыходу, пацвердзіўшы законнасць карыстання храмам.

Каламыйска-Чарнавіцкая епархія УГКЦ распаўсюдзіла сваю заяву пра падзеі вакол храма ў г. Каламыя:

- Пацвярджаем нязменнасць нашай пазіцыі - наша епархія, як і ўся Украінская Грэка-Каталіцкая Царква паслядоўна выступаюць за захаванне ва Украіне міжканфесійнага міру і згоды і нікому не загадваюць і не рэкамендуюць захопліваць сілай храмы або любую іншую маёмасць. Для мірнага ўрэгулявання дадзенай сітуацыі было прапанавана стварыць чатырохбаковую камісію. Спадзяемся, што дадзеная камісія зможа знайсці мірны і справядлівы шлях вырашэння гэтай канфліктнай сітуацыі. Заклікаем духавенства і свецкіх вернікаў нашай Царквы ў Каламыі і ваколіцах не паддавацца на правакацыі, праяўляць хрысціянскую павагу да прадстаўнікоў іншых канфесій, захоўваць паслухмянасць дзяржаўнаму і царкоўнаму закону і пазбягаць любога гвалту ў вырашэнні міжканфесійных маёмасных спрэчак.

Тым часам Арцыбіскуп-мітрапаліт Львоўскі РКЦ ва Ўкраіне Мечыслаў Макшыцкі чакае, што Рымска-Каталіцкай і Грэка-Каталіцкай Цэрквам удасца дамовіцца аб перадачы храмаў, якія калісьці належалі РКЦ:

- Многія касцёлы рыма-католікоаў былі перададзеныя грэка-католікам, праваслаўным і нават пратэстантам. Мы заўсёды будзем прэтэндаваць на нашу ўласнасць, якая была незаконна перададзена іншым, - заявіў Львоўскі мітрапаліт. - Цяпер ва ўласнасці Грэка-Каталіцкай Царквы знаходзіцца 23 храма, якія калісьці належалі рыма-каталікам. Зараз мы просім, каб грэка-католікі вярнулі нам хоць бы дзве царквы з гэтага пераліку храмаў, якія былі калісьці незаконна перададзеныя грэка-католікам.

Last modified onПанядзелак, 23 Кастрычнік 2017 16:27
Каментары   
+1 #1 відэа 2017-10-24 18:09
праўдзівае відэа аб падзеях у Каламыі:

Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць