BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Беларусі адзначылі Дзень памяці ахвяр тэрору і рэпрэсій [фота]

У Воршы ўсталявалі крыжы і шыльды, у Гомелі - прыбралі могілкі.

28 кастрычніка, калі праваслаўныя адзначаюць Дзмітрыеўскую памінальную суботу, у розных гарадах Беларусі прайшлі памятныя мерапрыемствы на месцах масавых расстрэлаў рэпрэсаваных падчас бальшавіцкага тэрору. У прыватнасці, у Гомелі на Навабеліцкіх могілках грамадскія актывісты і праваслаўныя вернікі правялі акцыю «Зьмітраўскія Дзяды - Дзень памяці ахвяр Вялікага тэрору». На могілках правялі ўборку, паніхіду, зачыталі імёны рэпрэсаваных. Назаўтра, 29 кастрычніка, у 14.00 у актавай зале Гомельскай абласной бібліятэкі правядуць вечар памяці ахвяр рэпрэсій.

У той жа дзень на Кабыляцкай гары ў Воршы грамадскасць ўсталявала над растрэльнымі ямамі крыжы і знакі з імёнамі нявінна забітых. На мітынгу-рэквіеме выступілі нашчадкі рэпрэсаваных.

Таксама 29 кастрычніка будзе адзначацца 80-годдзе «крывавай ночы» - у 1937 годзе з 29 на 30 кастрычніка ў мінскай турме НКУС была расстраляная эліта беларускай інтэлігенцыі, у тым ліку вядомыя паэты, пісьменнікі, усяго - 132 дзеяча культуры. Зладзейства адбылося са згоды Сталіна і хавалася паўстагоддзя - аж да распаду Савецкага Саюза.

Нагадаем, 2 лістапада, калі Каталіцкая царква адзначае дзень памерлых вернікаў, у Гомелі правядуць малебен на адным з месцаў масавых расстрэлаў рэпрэсаваных - на 9-м кіламетры Чарнігаўскай шашы. Кожны год у гэтым месцы каталіцкая парафія моліцца аб нявінна забітых святарах, свецкіх верніках і ўсіх рэпрэсаваных, а таксама ж за іх ганіцеляў.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць