BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Ва ўрад Беларусі накіраваны больш за 1,8 тыс. подпісаў за выходныя дні 1-2 лістапада

Петыцыю, аўтарам якой стала гомельская парафіянка, падтрымалі іерархі Каталіцкай царквы.

Петыцыя за вяртанне статусу непрацоўных дзён 1 і 2 лістапада сабрала больш за 1,8 тыс. подпісаў і 8 снежня была накіравана ў Савет міністраў Беларусі, а таксама ў Адміністрацыю прэзідэнта. Калектыўны зварот павінен быць разгледжаны дзяржаўнымі органамі, якія абавязаны даць на яго адказ.

Нагадаем, 31 кастрычніка на платформе Zvarot.by стартавала кампанія за тое, каб Дзень памінання продкаў, 2 лістапада, у Беларусі зноў стаў выхадным днём. Падпісаць петыцыю, аўтарам якой стала парафіянка касцёла ў Гомелі, заклікалі не толькі католікаў, але і ўсіх, хто жадае 2 лістапада наведваць магілы сваіх продкаў.

1 і 2 лістапада каталіцкія вернікі ва ўсім свеце, у прыватнасці, у Беларусі наведваюць могілкі і моляцца за памерлых. У цэлым увесь лістапад у Каталіцкай царкве прысвечаны малітвам за памерлых, пры гэтым асаблівым днём з'яўляецца 2 лістапада. У народзе гэтае старажытнае свята памінання продкаў называюць «Дзяды». Да 1998 году 2 лістапада быў у Беларусі выхадным днём - нароўні з праваслаўнай Радаўніцай, якую адзначаюць увесну. Але ўказам прэзідэнта Беларусі ад 26 сакавіка 1998 г. № 157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь" Дзень памяці быў прызнаны святочным, аднак працоўным днём. Тады ж былі скасаваныя выходныя панядзелкі пасля Вялікадня, які праваслаўныя і католікі адзначаюць, як правіла, у розныя дні.

Ініцыятыву вяртання непрацоўнага дня ў лістападзе падтрымала Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі. Яе кіраўнік мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў падпісваць петыцыю, а таксама ад імя Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі адправіў адмысловы ліст прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку. У сваім звароце біскупы просяць зрабіць выхадным днём 1 лістапада, калі католікі святкуюць Дзень усіх святых, а ўвечары ў тую ж дату пачынаюць адзначаць Дзень памяці памерлых.

Адметна, што петыцыя была накіравана ў дзень, калі католікі святкую Беззаганнае Зачацце Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты ж дзень, 8 снежня, распаўся Савецкі Саюз, імперыя зла і атэізму, якая праіснавала больш за 70 гадоў.

Last modified onПятніца, 08 Снежань 2017 11:00
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць