BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Каталіцкая парафія ў Фаніпалі збірае грошы на будоўлю касцёла ў біткоінах

У парафіі будуць маліцца за ахвярадаўцаў, дзякуючы якім Касцёл зможа служыць людзям.

Рымска-каталіцкая парафія Найсвяцейшага Сэрца Езуса и Марыі ў Фаніпалі Мінскай вобласці збірае ахвяраванні на будаўніцтва святыні. У тым ліку - у крыптавалюце.

- Усе касцёльныя справы - гэта вынік салідарнасці вернікаў. У католікаў няма цэнтралізаванага фінансавання, святары не атрымліваюць зарплаты, дзяржава не фінансуе. Касцёл будуецца за грошы простых людзей. Парафіяне стараюцца па магчымасці складаць ахвяраванні на будову. Ксёндз ездзіць у іншыя касцёлы ў Беларусі і за мяжой і збірае там грошы на будову. Вельмі рэдка трапляюцца спонсары, гатовыя ахвяраваць большыя сумы. Вось так, па кропельцы, збіраюцца неабходныя грошы. Таму касцёл і будуецца вельмі доўга, - тлумачаць у парафіі.

У бліжэйшы час у святыні плануюць праводзіць электрыку, ваду, каналізацыю, тынкаваць сцены, усталёўваць цёплую падлогу і сцяжку, падшываць столь. У парафіі ёсць разліковы рахунак, на які ў любым банку можна пералічыць грошы з паметкай "На будову касцёла". Можна прынесці грошы ў скарбонку, якая знаходзіцца ў святыні. Калі ёсць магчымасць ахвяраваць большую суму - можна падысці да ксяндза і аддаць яму. Можна атрымаць цікавы памятны падарунак. Усіх ахвярадаўцаў (апроч тайных) ксёндз запісвае і ўсе вернікі моляцца за іх, дадаюць у парафіі.

- Зараз дапамагчы ў будаўніцтве фаніпальскага касцёла можна не толькі малітвай і рублём, але і біткоінамі! Напрыклад, каб абтынкаваць сцены ўнутры касцёла, патрэбна ўсяго адна такая манетка і яе чвэрцінка, - паведамляецца на старонцы святыні ў ФБ.

- Касцёл - гэта не толькі месца, дзе парафіяне могуць памаліцца. Касцёл - духоўны, культурны і сацыяльны цэнтар парафіі і горада. У касцёле веруючыя збіраюцца, каб памаліцца, паспавядацца, пабыць на Імшы, пахрысціць дзіця, благаславіць шлюб. Але касцёл - гэта не "рытуальны магазін"! Звычайна ў касцёле кіпіць жыццё: рэлігійнае, культурнае, сацыяльнае і нават спартыўнае. У парафіі існуюць розныя групы: міністранты (памочнікі ксяндза ў служэнні), парафіяльная група "Caritas" (жанчыны і мужчыны, якія памагаюць бедным), хор, сямейны рух "Equipes Notre Dame". Праводзяцца заняткі нядзельнай школы для дзяцей і дарослых. Адбываюцца канцэрты, сустрэчы з цікавымі людзьмі. Калі парафіяне жадаюць і ксёндз гатовы служыць людзям, то касцёл можа быць вельмі карысным для гарадской супольнасці. Спадзяемся, што так і ёсць з нашым касцёлам. Калі касцёл будзе дабудаваны, мы зможам яшчэ шырэй служыць людзям у Фаніпалі, - звяртаюцца парафіяне да ўсіх людзей добрай волі.

Нагадаем, праваслаўны храм у Ракаве пачаў збор ахвяраванняў у крыптавалюце >>>

Media

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць