BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Улады адмовілі католікам Беларусі ў выходным дні 1 лістапада

Дадатковы непрацоўны дзень можа парушыць правы атэістаў, лічаць у апараце Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.

Паступіў адказ органаў дзяржаўнай улады Беларусі на петыцыю аб вяртанні статусу непрацоўнага дня 1 або 2 лістапада. Нагадаем, калектыўны зварот з больш за 1,8 тыс. подпісаў быў накіраваны ў Савет міністраў Беларусі, а таксама ў Адміністрацыю прэзідэнта. Асобны зварот дасылалі прэзідэнту Беларусі каталіцкія біскупы.

З Адміністрацыі прэзідэнта паведамілі, што ліст быў накіраваны ў Апарат Савета Міністраў. Адтуль прыйшоў больш падрабязны адказ, які падпісала намеснік Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Алена Радчанка, паведамляе Katolik.life.

Прадстаўнік улады піша аб тым, «зварот па пытанні абвяшчэння непрацоўным днём 1 лістапада, які з'яўляецца святам Усіх Святых па календары каталіцкай канфесіі, разгледжаны ў апараце Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей». Пры гэтым аб Дні памяці памерлых, які адзначаецца 2 лістапада, у адказе нічога не гаворыцца. Але аўтары петыцыі звярталі ўвагу менавіта на праблему працоўнага дня на «Дзяды», які адзначаюць не толькі католікі, але і грамадскасць у цэлым.

- У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях» усе грамадзяне роўныя перад законам незалежна ад іх стаўлення да рэлігіі, - пішуць у адказе з апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. - Права на свабоду веравызнання, замацаванае ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, не дае вернікам ніякіх пераваг перад грамадзянамі, якія прытрымліваюцца атэістычных перакананняў. У адваротным выпадку гэта парушыць прынцып раўнапраўя грамадзян.

Менавіта таму ў апараце Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў лічаць, што «ў цяперашні час дапаўняць рэлігійныя святы, якія адзначаюцца ў Рэспубліцы Беларусь у якасці святочных дзён, яшчэ адным, і аб'яўляць яго непрацоўным днем, немэтазгодна».

Нагадаем, каталіцкія вернікі ва ўсім свеце, у прыватнасці, у Беларусі 1 і 2 лістапада наведваюць могілкі і моляцца за памерлых. У цэлым увесь лістапад у Каталіцкай царкве прысвечаны малітвам за памерлых, пры гэтым асаблівым днём з'яўляецца 2 лістапада. У народзе гэтае старажытнае свята памінання продкаў называюць «Дзяды». Да 1998 году 2 лістапада быў у Беларусі выхадным днём - нароўні з праваслаўнай Радаўніцай, якую адзначаюць увесну. Але ўказам прэзідэнта Беларусі ад 26 сакавіка 1998 г. № 157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь" Дзень памяці быў прызнаны святочным, аднак працоўным днём. Тады ж былі скасаваныя выходныя панядзелкі пасля Вялікадня, які праваслаўныя і католікі адзначаюць, як правіла, у розныя дні. Пры гэтым праваслаўная Радаўніца засталася непрацоўным днём.

Last modified onАўторак, 26 Снежань 2017 22:42
Каментары   
+3 #2 Людмила 2017-12-28 10:04
1 мая хороший праздник - день, когда горожане могут приехать к родителям на дачу или в деревню и помочь им в огородах, а иначе старикам придется все делать самим ...
А не оскорбляет ли чувства атеистов и католиков празднование православными "радуницы"
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+7 #1 Лена 2017-12-27 12:10
Коммунизм ушел, а его следы остались. День всех Святых власти не желают делать выходным, а 7 ноября до сих пор празднуют и к памятнику Ленина цветы возлагают. А 1 мая, зачем этот ненужный выходной?
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць