BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Дзеці з беларускага Дзятлава трапілі на перадавіцу The Wall Street Journal

На фота ў амерыканскім выданні дзеці паказваюць Калядную сцэнку ў касцёле.

На першую паласу аднаго з самых папулярных выданняў ЗША - The Wall Street Journal - трапілі дзеці з беларускага Дзятлава ў Гродзенскай вобласці. У мястэчку з насельніцтвам усяго каля 8 тыс. ёсць цудоўны каталіцкі храм Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, дзе на Божае Нараджэнне дзеці паказвалі традыцыйную Калядную сцэнку - «Бэтлеемку» (Батлейку). У пастаноўцы ў прыгожым старадаўнім касцёле дзеці, узгадваючы біблейскі сюжэт, іграюць хор анёлаў, святых Юзафа і Марыю, пастушкоў і мудрацоў, якія прыйшлі пакланіцца нованароджанаму Езусу Хрысту.

У касцёле пабываў фотакарэспандэнт Reuters у Беларусі Васіль Фядосенка. Яго фота, на якім зафіксаваны паказ сцэнкі, выданне купіла ў інфармацыйнага агенцтва і апублікавала на перадавіцы ў сваёй друкаванай версіі, распавядаючы пра тое, як святкуюць Каляды ва ўсім свеце. Гэта заўважыў беларус Дзмітрый Мятліцкі, які жыве ў Нью-Ёрку, і выклаў фота газеты ў сваім Facebook.

«Уол-стрыт джорнэл» (The Wall Street Journal) - гэта штодзённая амерыканская дзелавая газета на англійскай мове. Адно з найбуйнейшых і самых уплывовых амерыканскіх выданняў мае наклад каля 2 млн асобнікаў. У газеце публікуюцца навіны палітыкі, эканомікі, фінансаў, аналітыкі, культуры.

Media

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць