BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У свеце амаль 2 тыс. хрысціянаў кінутыя ў турмы за сваю веру

Усяго ганенням падвяргаюцца каля 215 млн. хрысціян, ахвярай гвалту або злоўжыванняў становіцца кожны 12-й хрысціянін.

Пераследу і дыскымінацыі ў свеце падвяргаецца каля 215 мільёнаў хрысціян, вынікае са справаздачы Міжнароднай правабарончай арганізацыі “Open Doors”, якая ставіць сваёй мэтай дапамогу вернікам у тых краінах, дзе яны сустракаюцца з ганеннямі. Сёлетнія дадзеныя тычацца перыяда з лістапада 2016 г. па кастрычнік 2017 г.

Паводле справаздачы, колькасць вернікаў, якія падвяргаюцца рознага роду пераследу пастаянна расце. Ахвярай насілля ці злоўжыванняў становіцца кожны дванаццаты хрысціянін. У разгледжаны перыяд нападам падвергнуліся 15,5 тыс. будынкаў: храмаў, крамаў і дамоў вызнаўцаў Хрыста.

У параўнанні з апошнім даследваннем колькасць мучанікаў – мужчын, жанчын і дзяцей, якіх забілі за прыналежнасць да хрысціянскай рэлігіі – узрасла ў два разы і складае 3066 чалавек. У турмах па прычыне сваёй веры знаходзіцца 1922 хрысціяніна. Каля 1200 вернікаў былі выкрадзены, а больш за 33 тыс. сталі ахвярамі фізічнага і псіхалагічнага катавання.

Паводле арганізацыі “Open Doors”, у Афрыцы пераследу падвяргаюцца каля 80 мільёнаў хрысціян, у Азіі і на Блізкім Усходзе – каля 113 мільёнаў, у Лацінскай Амерыцы – каля 20 мільёнаў, у іншых частках свету – каля 12 тысяч вернікаў.

У першую дзесятку сумнага спісу небяспечных для хрысціян краін ўваходзяць Паўночная Карэя, Афганістан, Самалі, Судан, Пакістан, Эрытрэя, Лівія, Ірак, Емен і Іран.

Сярод самых небяспечных для вернікаў з’яў – радыкалізацыя фундаменталісцкага іслама, у прыватнасці, у краінах Афрыкі і азіяцкім неарабскім мусульманскім свеце. Назіраецца павелічэнне выпадкаў этнічных чыстак па рэлігійнай прыналежнасці ў Нігерыі, Кеніі, Самалі і Судане. 

Пагрозай для хрысціян Азіі з’яўляецца “рэлігійны нацыяналізм”: індуісцкі – ў Індыі і Непале, а будысцкі – у Шры-Ланцы, Бутане і М’янме. Яшчэ адна з’ява - “ідэалагічны нацыяналізм”, уплыў якога назіраецца ў Кітаі, Вьетнаме і Лаосе.

be.radiovaticana.va

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць