Ва Узбекістане знайшлі старадаўнюю скульптуру з беларускага касцёла
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Мастак, уладальнік скульптуры, прапануе перадаць яе ў Беларусь за пасрэдніцтвам прэзідэнтаў дзвюх краін.
Сучасны мастак з Узбекістана Вячаслаў Ахунаў выпадкова стаў уладальнікам драўлянай скульптуры з беларускага каталіцкага храма. Ён распавёў, што ў 70-80-х гадах мінулага стагоддзя «Узбекфільм» і «Беларусьфільм» разам здымалі стужку пра партызанаў у беларускай вёсцы на захадзе краіны. Тады драўляную алтарную скульптуру Арханёла знайшлі ў мясцовых жыхароў і прывезлі ў Ташкент сябры мастака, падарыўшы яму знаходку.
З тых часоў яна праляжала ў яго майстэрні дзясяткі гадоў, але аднойчы беларускі мастак Сяргей Тычына наведаў калегу і параіў прывезці парэпаную скульптуру ў Мінск на рэстаўрацыю.
Узбекскі мастак прапануе вярнуць артэфакт ў Беларусь, аднак зрабіць гэта не проста. Скульптура з'яўляецца культурнай каштоўнасцю, таму яе нельга перамяшчаць праз мяжу. Вячаслаў Ахунаў спадзяецца, што пытанне можна вырашыць на высокім узроўні, калі прэзідэнт Беларусі наведае Узбекістан і сустрэнецца тут з лідэрам краіны, пішуць узбекскія групы ў сацсетцы. У каментарах мастаку раяць перадаць скульптуру праз беларускую амбасаду.

Media
Related items
-
Памятаеце гэту невідушчую спявачку? Яна зноў выступіць у касцёле
-
Біскуп Гродзенскі паказаў гадзіннік, які яму падарылі. Чым ён асаблівы?
-
Тысячы людзей даведаліся пра маленькі касцёл у Мінску і яго патрэбы – дапамагла душэўнасць
-
Каталіцкія біскупы пракаментавалі ўдар па Кіева-Пячэрскай лаўры
-
З розніцай у 13 разоў выдзелена дзяржпадтрымка на праваслаўны і каталіцкі «духоўныя цэнтры» Беларусі