BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Святар, які служыў у Беларусі, апынуўся ў Папуа - Новай Гвінеі і сабраў для мясцовых дзяцей цацкі па пошце

Незвычайныя лісты ад айца Яраслава атрымлівалі ў розных гарадах многіх краін, а нядаўна пасылку за акіян адправілі з беларускага Браслава.

У мінулым годзе ў многіх гарадах Беларусі, Украіны, Польшчы, Казахстана, Расіі і іншых краін атрымалі незвычайныя лісты ад каталіцкага святара з... Папуа - Новай Гвінеі.

Аўтар пасланняў - 55-гадовы польскі ксёндз Яраслаў Вішнеўскі (місіянер ордэна паўлінаў), які пачынаў святарскае служэнне ў Беларусі ў вёсцы Індура (Гродзенскі раён), дзе фармавалася яго місіянерскае пакліканне. З 1991 г. святар працаваў у Беластоцкай архідыяцэзіі, а ў 1992 г. выехаў у Расію, дзе правёў 10 гадоў і адкуль быў дэпартаваны «за празелітызм». Пазней пяць гадоў служыў ва Украіне, затым - ва Узбекістане.

І вось а. Яраслаў апынуўся ў Папуа - Новай Гвінеі, адкуль і разаслаў лісты па гарадах розных краін з просьбай дапамагчы зрабіць Каляды для малянят-папуасаў радаснымі і незабыўнымі. На прыклад, рукапісныя пасланні з аўтарскімі малюнкамі і вершамі прыходзілі на адрас дзяржустановаў у беларускія Мёры, Браслаў, Жабінку, у рэдакцыі газет Сахалінскай вобласці, Бураціі і горада Бійска Алтайскага краю Расіі.

Святар пісаў, што ў новым месцы яго служэння няма «ні святла, ні інтэрнэту», але людзі не галадаюць, аднак дзеці маюць патрэбу ў цацках. Таму прасіў усіх неабыякавых дасылаць на яго адрас б/у цацкі.

Вядома, што на лісты святара адгукнуліся жыхары Пяцігорска (Расія), Актау (Казахстан), Гданьска (Польшча), а цяпер - і беларускага Браслава.

- Пасланне закранула сэрцы і педагагічнага калектыву, і навучэнцаў, таму гімназісты з энтузіязмам адгукнуліся на просьбу святара з далёкай краіны і сваімі сіламі сабралі невялікую пасылку для жыхароў маленькай вёсачкі Намба Дан. Дзеці прыносілі з дому розныя цацкі, прысмакі, маляўнічыя кнігі з малюнкамі. Да дабрачыннай акцыі далучыліся і жыхары Браслава, якія з пажаданнямі дабра і шчасця перадалі малышам яркія фламастэры, алоўкі, беларускі шакалад і печыва, - піша раённая газета «Браслаўская звязда».

Дарэчы, беларусам а. Яраслаў прысвячаў такія радкі: «Сябры мае - усе беларусы. Казкі мае вам пасылаю. Сяджу паміж папуасаў, Гродна і Мінск не забываю».

Media

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць