Гарадзенскія святары абыгралі ў футбольным матчы каманду міліцыі
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
«Святары - гэта звычайныя людзі, у якіх ёсць інтарэсы і захапленні, якія займаюцца спортам».
У Навагрудку 26 лютага прайшоў таварыскі матч па міні-футболе паміж зборнай святароў Гродзенскай дыяцэзіі і камандай Навагрудскага раённага аддзела ўнутраных спраў.
З ідэяй правядзення матча выступіў пробашч парафіі Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку кс. Юрый Жэгарын. Адна з мэтаў - папулярызацыя здаровага ладу жыцця і далучэнне моладзі да спорту. Яго з радасцю падтрымалі і святары Гродзеншчыны, і супрацоўнікі міліцыі, паведамляе Catholic.by.
Сярод членаў зборнай дыяцэзіі - святары з Гродна, Каробчыцаў, Геранёнаў і іншых месцаў дыяцэзіі. Капітан каманды - пробашч гродзенскай парафіі Святога Духа кс. Павел Салабуда.
У складзе каманды РАУС - дзеючыя супрацоўнікі на чале з першым намеснікам начальніка Віктарам Шайпаком. Суддзямі выступілі выкладчыкі ліцэя і дзіцячай юнацкай спартыўнай школы ў Навагрудку.
Лік у гульні адкрылі супрацоўнікі міліцыі, аднак святарам удалося зраўнаваць лік, а затым выйсці наперад. Вынік гульні -:3 на карысць зборнай Гродзенскай дыяцэзіі.
«Акрамя чэмпіянатаў мы праводзім таварыскія гульні, каб паказаць, што святары - гэта звычайныя людзі, у якіх ёсць інтарэсы і захапленні, якія займаюцца спортам», - адзначыў кс. Павел Салабуда.
«Хачу падзякаваць святарам дыяцэзіі і супрацоўнікам міліцыі за тое, што адгукнуліся на маю прапанову, а таксама за добрую і цікавую гульню», - сказаў кс. Юрый Жэгарын.
Related items
-
«Гучыць іншапланетна». Малады ксёндз беларусізаваў парафію ў Гродзенскай вобласці
-
«Каб ніхто не меў права паглядзець?» Экс-пробашч Чырвонага касцёла выступіў са зваротам
-
Ніхто не прыйшоў на Імшу ў катэдры Магілёва. Святар выказаў свае пачуцці, а вернікі далі яму парады
-
Як трэба калядаваць, паказалі ў Гродзенскай вобласці: там правялі абрад «Тры каралі»
-
Самы паважаны каталіцкі іерарх адзначыў 80-годдзе. За што яму падзякавалі беларусы?