BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Прамая трансляцыя св. Імшы на Вялікдзень з Чырвонага касцёла ў Мінску [ВІДЭА]

Святочныя службы пачнуцца ўвечары 31 сакавіка і будуць працягвацца ўвесь дзень 1 красавіка.

Для тых, хто жадае даведацца, як у Каталіцкай царкве святкуюць Уваскрасенне Хрыстова, а таксама для тых католікаў, хто па стане здароўя або з-за іншых абставінаў не зможа ўдзельнічаць у вігілійную святой Імшы ўвечары 31 сакавіка альбо ў дзённай святочнай службе на Вялікдзень 1 красавіка, прапануем да прагляду онлайн-трансляцыю, якая ўвесь час вядзецца з Чырвонага касцёла ў Мінску (рымска-каталіцкі храм святога Сымона і святой Алены). На відэа-канале касцёла можна глядзець трансляцыі па наступным раскладзе (часы пазначаны па мінскім часе):

31 сакавіка - Вялікая Субота. Дабраславенне велікодных страваў у храме будзе адбывацца на працягу дня (з 8:00 да 19:00) праз кожныя 30 хвілін. Парафію а 13 гадзіне наведае Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які памоліцца разам з вернікамі і блаславіць стравы на велікодны стол. Велікодная вігілія пачнецца а 20-й гадзіне.

1 красавіка - Велікодная нядзеля (Пасха). Першая святая Імша пачнецца ў 7.30. Затым - у 11.00, 13.00 (па-польску), 15.00 (для дзяцей), 17.00, 19.00, 21.00.

Нагадваем, што для кожнага верніка асабісты ўдзел у святой Імшы на Уваскрасенне Хрыстова абавязковы. Выключэнне - хвароба або іншая сур'ёзная прычына, па якой вернік не можа прысутнічаць у храме. У гэтым выпадку можна прыбегнуць да прагляду трансляцыі, каб такім чынам далучыцца да свята.

Дарэчы, прамы эфір па тэлебачанні святочнага набажэнства на Вялікдзень з архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску на "Беларусь 1" і "Беларусь 24" пачнецца 31 сакавіка ў 21.45. Тэлеканал "Беларусь 3" 30 сакавіка ў 23.30 пакажа прамую трансляцыю Крыжовага шляху з рымскага Калізея з удзелам Папы Рымскага Францішка. Святочная велікодная раніца на гэтым тэлеканале пачнецца з "Гутарак пра духоўнае" у 7.50. У 16.30 каталіцкіх вернікаў чакае прамая трансляцыя з плошчы Святога Пятра ў Ватыкане, адкуль Велікоднае пасланне і благаславенне "Гораду і свету" дашле Папа Рымскі Францішак.

Media

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць