BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Католікі правялі масавыя працэсіі Божага Цела па цэнтральных вуліцах [ФОТА]

Хрыстос асвячае гарады і заклікае: «Прыйдзіце да мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя».

3 чэрвеня ў многіх гарадах свету каталіцкія вернікі правялі працэсіі Божага Цела ў гонар урачыстасці Цела і Крыві Хрыстовых. Пасля святой Імшы парафіяне выходзяць з храма і ідуць з урачыстай і прыгожай працэсіяй па вуліцах горада, каб дабраславіць горад, маліцца за дамы і працоўныя месцы, за тое, каб Гасподзь бярог ад голаду і вайны, каб нагадаць пра ахвяру Хрыста і засведчыць аб сваёй веры.

Наперадзе ідуць дзеці ў белых вопратках, якія высцілаюць дарогу пялёсткамі кветак для Езуса Хрыста. Ягонае Цела пад выглядам хлебу нясе святар у манстрацыі - адмысловай пасудзіне для выстаўлення Найсвяцейшага Сакрамэнту. Па дарозе працэсія спявае і здзяйсняе прыпынкі ля чатырох алтароў для пакланення Целу Хрыста, для малітвы і чытання Евангелля.

У Гомелі свята пачалося са святой Імшы, а затым прайшла працэсія па вуліцы Савецкай ад касцёла да каталіцкага Дома міласэрнасці (скрыжаванне вуліц Савецкая, Кірава, Малайчука).

- Езус асвячае нашы дамы, месцы працы і заклікае: "Прыйдзіце да мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас», - гаворыць біскуп Казімір Велікаселец.

Дарэчы, у гэты ж дзень дзеці прынялі Першую Камунію ў гомельскай рымска-каталіцкай парафіі (гл. фота).

Таксама 3 чэрвеня масавыя эўхарыстычныя працэсіі прайшлі па цэнтральных вуліцах Мінска, Гродна і іншых гарадоў і вёсак Беларусі. У Мінску працэсія прайшла ад касцёла Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы да Чырвонага касцёла праз плошчы Перамогі, Кастрычніцкую і Незалежнасці. Працэсію ўзначаліў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр.

Прапануем паглядзець лепшыя фота з працэсіі ў Гомелі. Гартайце старонкі галерэі пад апошнім здымкам і клікайце па фатаграфіі, каб адкрыць яе цалкам.

Last modified onНядзеля, 03 Чэрвень 2018 21:28
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць