«Сямейная пілігрымка» запрашае ў паломніцтва ў Будслаў
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Шлях для бацькоў з дзецьмі запланаваны ўсяго на 1 дзень [відэа]
Працягваецца запіс у пешыя пілігрымкі ў Будслаў, запрашае ўдзельнікаў і «Сямейная пілігрымка». Гэта аднадзённае паломніцтва арганізуе рух шлюбнай духоўнасці «Equipes Notre-Dame».
Пілігрымка пачнецца ў вёсцы Пузыры прыкладна ў 15 км ад Будслава. Як заўсёды для дзяцей будзе арганізавана спецыяльная забаўляльная праграма, маці з маленькімі дзецьмі змогуць прыняць удзел у пілігрымцы ў ролі аніматараў на прыпынку або ў дапамозе на кухні. Арганізатары звяртаюць увагу на тое, што будзе пастаяннае транспартнае і медыцынскае суправаджэнне. Цікава, што ў мінулым годзе менавіта з «Сямейнай пілігрымкай» прыйшоў у Будслаў Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Запісацца ў сямейнае паломніцтва можна на сайце www.end.of.by/helps/piligrim
Тэлефон для даведак: (8025) 926 25 86 Аліна і Максім Угорыч. Дадатковая інфармацыя - у відэароліку.
Media
Related items
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
«Сэрца разрываецца». У Беларусі не змаглі служыць Імшу святары з Польшчы – выказаўся біскуп
-
З'явілася пацверджанне аб ліквідацыі парафіі грэка-католікаў у Оршы
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці