BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Ватыкан пра святароў-педафілаў у Пенсільваніі: сорам і смутак

Разам з тым, вялікая частка абмеркавання ў дакладзе тычыцца злачынстваў 20-гадовай даўніны і яшчэ больш ранніх.

Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Грэг Бёрк выступіў з заявай пасля абвяшчэння дакладу, які з’яўляецца вынікам амаль двухгадовага расследавання Вялікага журы прысяжных Пенсільваніі.

Гаворка ў ім ідзе аб тым, што ў шасці з васьмі каталіцкіх дыяцэзій, якія існуюць у амерыканскім штаце, 301 каталіцкі святар учыніў на працягу апошніх 70 гадоў сексуальныя злоўжыванні адносна больш тысячы дзяцей. Ахвярамі злачынстваў былі ў асноўным хлопчыкі.

“Што тычыцца дакладу, апублікаванага на гэтым тыдні ў штаце Пенсільванія, ёсць два словы, якія могуць выказаць пачуцці ў кантэксце гэтых жудасных злачынстваў: сорам і смутак”, - цытуе vaticannews.va.

Грэг Бёрк дадаў, што “Апостальская Сталіца вельмі сур’ёзна ставіцца да следчай працы Вялікага журы прысяжных Пенсільваніі і да рэалізаванага ім шырокага Папярэдняга Дакладу” і “рашуча асуджае сексуальны гвалт у дачыненні да непаўналетніх”.

“Злоўжыванні, апісаныя ў дакладзе, з’яўляюцца злачыннымі і маральна заганнымі. Гэтыя дзеянні былі здрадай даверу; яны абакралі ахвяр з іх годнасці і веры”, - гаворыцца ў спецыяльнай заяве Апостальскай Сталіцы.

Адзначаецца, што “Касцёл павінен прыняць суровыя ўрокі мінулага”, “трэба прыцягнуць да адказнасці як злачынцаў, так і людзей, якія дазволілі, каб мелі месца злоўжыванні”.

Большая частка абмеркавання ў дакладзе тычыцца злоўжыванняў да 2000 г.

Амаль не гаворыцца аб падобнага роду справах пасля 2002 г. Афіцыйны прадстаўнік Апостальскай Сталіцы выказвае думку, што “высновы Журы адпавядаюць папярэднім даследаванням, якія паказалі, што рэформа Каталіцкага Касцёла ў Злучаных Штатах рэзка скараціла колькасць выпадкаў выкарыстання дзяцей з боку духавенства”.

Нагадаем, раней Папа Рымскі Францішак адзначаў, што сярод каталіцкіх святароў усяго свету педафілаў - каля 2%. Чытайце таксама: Папа аб біскупах-педафілах: нуль памяркоўнасці!

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць