У Беларусі не зафіксавана выпадкаў педафіліі з боку святароў
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Саміт па абароне непаўналетніх прайшоў у Ватыкане
24 лютага ў Ватыкане завяршыўся саміт па абароне непаўналетніх. Папа Рымскі Францішак нагадаў, што факты сексуальнага насілля з боку духавенства выклікалі сур’ёзны скандал, і адзначыў, што гэтай праблемай Касцёл заняўся калегіяльным чынам, пачуў голас ахвяр, маліўся і прасіў аб прабачэнні ў Бога і пакрыўджаных.
- Мы зразумелі нашу адказнасць, наш абавязак рэалізацыі справядлівасці ў праўдзе, радыкальнай адмовы ад усіх форм злоўжывання ўлады, сумлення і сексуальнага выкарыстання, - сказаў Папа.
Ён запэўніў, што гатовы супрацоўнічаць з усімі людзьмі добрай волі і ўсімі станоўчымі сіламі грамадства ва ўсіх краінах і на міжнародным узроўні, каб да канца перамагчы чуму гвалту ў дачыненні да малалетніх.
Беларусь на форуме прадстаўляў старшыня мясцовай Канферэнцыі біскупаў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. У Беларусі не было зарэгістравана выпадкаў сексуальнага насілля дзяцей з боку духавенства, але гэта не значыць, што «наша хата з краю», адзначыў іерарх.
Ён распавёў, што яшчэ ў 2012 годзе Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі распрацавала і прыняла нормы адносна разгляду спраў аб злоўжываннях. Пасля ватыканскага форума іх плануецца ўдасканаліць. Пры Канферэнцыі ёсць спецыяльны эксперт, адказны за вядзенне такіх спраў.
- Падчас даследавання такога роду спраў трэба выкарыстоўваць і калегіяльнасць, і сінадальнасць Касцёла. Калегіяльнасць - гэта біскупы, сінадальнасць - гэта свецкія асобы. Асабліва трэба карыстацца дапамогай свецкіх юрыстаў і псіхолагаў, якія добра ведаюць справу. Таксама трэба супрацоўнічаць з дзяржавай, бо ў дзяржавы ёсць свае законы, - цытуе арцыбіскупа Кандрусевіча vaticannews.va/be
Related items
-
Каталіцкаму святару ў Беларусі вынеслі прысуд
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
«Сэрца разрываецца». У Беларусі не змаглі служыць Імшу святары з Польшчы – выказаўся біскуп
-
З'явілася пацверджанне аб ліквідацыі парафіі грэка-католікаў у Оршы