Як можа выглядаць касцёл у Бабруйску - фота
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Праектаваў будынак гомельскі архітэктар Станіслаў Шабунеўскі, а праект рэканструкцыі таксама выканаў гамяльчук
Гомельскі архітэктар паказаў, як цудоўна можа выглядаць сумна вядомы каталіцкі храм Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску. Нагадаем, у 1960-я гады камуністычныя ўлады знеслі званіцу і прадметы дэкору фасадаў, прыбудавалі хрушчоўку і схавалі прыгажосць далей ад вачэй рабочых.
Апошнім часам савецкая хрушчоўка знаходзіцца ў аварыйным стане. Будынак неабходна знесці, каб аднавіць прыгажосць касцёла, аднак сітуацыя па-ранейшаму тупіковая з-за шэрагу адміністрацыйных і фінансавых цяжкасцяў.
Праект рэканструкцыі храма выканаў гамяльчук Зміцер Башмак - для фільма Марыі Булавінскай і Сяргея Ляпіна пра рэпрэсаванага гомельскага архітэктара Станіслава Шабунеўскага, які праектаваў, у тым ліку, і бабруйскі касцёл.
Media
Related items
- Фэст у лясной капліцы з незвычайнай гісторыяй святкавалі капуцыны і пілігрымы
- І ў горадзе, і ў вёсцы: фестываль арганнай музыкі пройдзе ў касцёлах Беларусі
- Такі падарунак – толькі ад байкераў. Мотасезон яны адкрылі ў касцёле
- Ці ўступаць у піянеры, спыталі ў вернікаў – частка адказаў здзівіла
- Загадкі Каралевы Беларусі: уратавала ад маскоўскай акупацыі, знікла і зноў аб'явілася