4-5% святароў. У Ватыкане распавялі пра праблему педафіліі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Гэта не больш, чым сярод іншых катэгорый. А сувязі паміж цэлібатам і злоўжываннямі спецыялісты не знайшлі
На гэта звярнуў увагу кс. Ханс Цольнэр, ватыканскі эксперт па барацьбе з злоўжываннямі. Паводле яго, Касцёл будзе змагацца з праблемай доўгі час, бо сам закон не робіць людзей святымі.
У інтэрв'ю швейцарскаму агенцтву Cath.ch езуіт падкрэсліў, што ў Касцёле павінны адбыцца змены ў адносінах. Мы да гэтага часу не можам прызнаць сваіх памылак. Кожнае прызнанне віны даецца нам складана, вінаватых у злоўжываннях і тых, хто іх пакрываў, па-ранейшаму бароняць. Кар'ера і добрая рэпутацыя ўсё яшчэ больш важныя за праўду.
Член Папскай камісіі па абароне непаўналетніх падкрэсліў, што паміж злоўжываннямі і цэлібатам не існуе сувязі. Гэта пацвярджаецца ўсімі навуковымі даследаваннямі, у тым ліку тымі, якія не праводзіліся па замове Касцёла.
Тыя ж навуковыя даследаванні паказалі, што за апошнія 70 гадоў 4-5% дыяцэзіяльных святароў і 3-4% законных святароў і братоў дапускалі злоўжыванні ў адносінах да непаўналетніх. Мяркуецца, што падобная статыстыка ў такіх прафесіях, як спартыўныя трэнеры, выкладчыкі, псіхолагі і ўрачы. Аднак падрабязных дадзеных па гэтых катэгорыях няма. Сёння толькі каталіцкія святары – адзіная з даследаваных у гэтым плане, - заўважыў прафесар Цольнэр.
Эксперт таксама звярнуў увагу на тое, што ў выпадку злоўжыванняў у Касцёле тэрмін педафілія выкарыстоўваецца няправільна. Паводле дадзеных, прадстаўленых у 2010 г. кс. Чарльзам Шыклунай, цяперашнім арцыбіскупам Мальты, адказным у Кангрэгацыі Веравучэння за барацьбу са злоўжываннямі, усяго 10% ахвяр злоўжыванняў духавенства былі дзецьмі.
90% выпадкаў – гэта не педафілія, а эфебафілія – кантакты з непаўналетнімі ў канцы падлеткавага ўзросту, пачынаючы з 15 гадоў. У гэтай катэгорыі ў 70-80% выпадкаў ахвярамі былі хлопчыкі. Прыведзеныя дадзеныя і ўсе іншыя даследаванні пацвярджаюць, што ахвярамі амаль заўсёды становяцца падлеткі мужчынскага полу, - заўважыў кс. Цольнэр.
Кіраўнік Цэнтра абароны дзяцей у Папскім грыгарыянскім універсітэце прызнаў, што Касцёл распрацаваў па-сапраўднаму добрыя правілы паводзін у сферы барацьбы са злоўжываннямі, але неабходна паслядоўнасць у іх прымяненні. Католікі таксама павінны ўсведамляць, што гарантаванне бяспекі непаўналетніх – гэта адказнасць кожнага, а не толькі духавенства або штатных касцёльных супрацоўнікаў.
Related items
- «Пад зямлёй адчула сябе шчаслівай». Беларуска працуе ў шахце і запрашае туды на Імшу
- Загадкі Каралевы Беларусі: уратавала ад маскоўскай акупацыі, знікла і зноў аб'явілася
- Мілыя фота з жывёламі ў Баранавічах выклалі манаскія асобы
- Пасля сутак на мяжы кіроўцу не ўпусцілі ў Беларусь з Польшчы. Прычына небанальная
- Адпраўка ў войска ў Беларусі адбываецца з удзелам святароў