BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Паглыбіць перажыванне прысутнасці Бога ў жыцці». Ва Ўселюбе пройдзе фестываль Novafest

Пачалася рэгістрацыя - запрашаюць католікаў з усёй Беларусі

На 21 жніўня 2021 г. у парафіі святога Казіміра ва Уселюбе (Гродзенская вобласць), дзе знаходзіцца самы старажытны касцёл Беларусі, запланаваны фестываль-рэкалекцыі Novafest для вернікаў каталіцкіх парафій.

Мэта фестывалю - паглыбіць духоўнае перажыванне прысутнасці Бога ў жыцці вернікаў праз набажэнствы і духоўныя практыкаванні, паведамілі Katolik.life арганізатары:

- Апошні год асаблівым чынам паказаў нам важнасць асабістых адносін з Богам. Адносіны - гэта дзеянні, учынкі, намаганні, час, які мы хочам і гатовы прысвяціць. Наша жыццё патрабуе абнаўлення, патрабуе прысутнасці Жывога Бога, патрабуе еднасцi ў Хрысце. Гэта і ёсць галоўная мэта хрысціянскага фестывалю Novafest - паглыбіць духоўнае перажыванне прысутнасці Бога ў жыцці.

Кожны ўдзельнік атрымае магчымасць сустрэцца з Жывым Богам праз пакаянне і навяртанне, праз сведчанні іншых людзей, а таксама праз праслаўленне Бога спевам і малітвамі, даручаючы сябе Духу Святому. Аднадзённы фестываль мае насычаную праграму. Удзельнікаў чакае Святая Імша, малiтва, Крыжовы шлях, Вяночак да Божай Міласэрнасці, Адарацыя Крыжа, а таксама канферэнцыя-рэкалекцыі, сведчанні людзей аб Божай прысутнасці ў іх жыцці, праслаўленне праз музыку і спевы.

Акрамя таго, на фестывалі будзе магчымасць наведаць фотавыставу на духоўную тэматыку, пазнаёміцца з дзейнасцю каталіцкіх рухаў і СМІ. На тэрыторыі касцёла будзе працаваць крама-музей-галерэя, дзе можна набыць рэлігійныя рэчы, сувеніры. Фестываль працягнецца з 10.00 да 22.00.

Для ўдзелу ў фестывалі трэба зарэгістравацца па тэлефонах:

+375 33 320 11 48, Наталля (viber, telegram)

+375 44 759 08 67, Ірына (viber)

+375 29 124 93 21, Вольга (viber, telegram) ці па спасылцы.

Усе падрабязнасці на сайце www.natusest.com/fest.html

Для ўдзелу ў фестывалі прадстаўнікоў каталіцкіх рухаў і СМІ трэба зарэгістравацца па тэлефонах:

+375 33 612 77 91, Дар'я (viber)

+375 29 561 11 37, Алена (viber)

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць