BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Адкрыты набор кандыдатаў у каталіцкія семінарыі Беларусі

Семінарыі ў Гродна і Пінску запрашаюць на новы навучальны год.

Каталіцкія семінарыі ў Гродна і Пінску абвясцілі аб пачатку прыёму дакументаў ад кандыдатаў на новы навучальны год. Гродзенская Вышэйшая Духоўная семінарыя паведамляе аб тым, што для паступлення на навучальны год 2016/2017 адбудуцца два туры ўступных экзаменаў - 12 ліпеня і 16 жніўня. Уступны экзамен распачнецца а 10-й гадзіне. Падчас уступнага экзамену кандыдат павінен паказаць свае веды па асноўных тэмах з катэхізіса і актуальнага жыцця Каталіцкага Касцёла.

У Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыи ў Пінску працэс падрыхтоўкі працягваецца 6 гадоў. Першыя два гады прысвечаны вывучэнню філасофскіх прадметаў і моў. Наступныя чатыры гады прысвечаны вывучэнню ў асноўным прадметаў тэалагічнага накірунку. Акрамя інтэлектуальнай падрыхтоўкі і духоўнага фарміравання прадугледжана літургічная практыка на парафіях, паведамляе Catholic.by.

Прыём дакументаў у Пінску

Рэктарат семінарыі:

  • 1 чэрвеня – 6 жніўня з 10.00 да 17.00 (акрамя нядзеляў і ўрачыстасцяў), г. Пінск, вул. Леніна, 16, тэл.: 8-0165 65 41 454; 8-025 604 41 86

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія:

  • папярэдні запіс 1 чэрвеня – 20 ліпеня з 10.00 да 17.00 (акрамя нядзеляў і ўрачыстасцяў), г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1а, тэл. 8-029 553 90 76 кс. Дзмітрый Пухальскі

Віцебская дыяцэзія:

  • папярэдні запіс 1 чэрвеня – 20 ліпеня, тэл. 8-029 884 54 82 кс. Мікалай Ціхановіч

Кандыдаты ў семінарыю павінны прадставіць наступныя дакументы:

  • Уласнаручна напісаная заява аб прыняцці ў семінарыю з матывацыяй свайго рашэння
  • Уласнаручна напісаная аўтабіяграфія
  • Атэстат аб сярэдняй адукацыі альбо дыплом аб заканчэнні іншай навучальнай установы
  • Пасведчанне аб сакрамэнце хросту
  • Пасведчанне аб сакрамэнце канфірмацыі
  • Пасведчанн аб удзеле ў катехезе
  • Характарыстыка ад пробашча
  • Медыцынская даведка для паступлення ў ВНУ
  • Пашпарт і яго ксеракопія (старонкі 31-33)
  • Ваенны білет (прыпісноепасведчанне) і яго ксеракопія
  • 4 фотаздымкі (3х4 см)


Кандыдат павінен быць практыкуючым католікам (не менш за чатыры гады)
і валодаць неабходнымі якасцямі для будучага святарскага служэння.

Уступны экзамен

Уступны экзамен адбудзецца 8 жніўня а 9-й гадзіне ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай каталіцкай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага па адрасе: Брэсцкая вобласць, г. Пінск, вул. Леніна, 16. Можна прыехаць загадзя, папярэдне паведаміўшы па тэл. 8 016565 41 454 або 8-025 604 41 86.

Кандыдат павінен паказаць свае веды па асноўных тэмах з катэхізіса і актуальнага жыцця Каталіцкага Касцёла.

Якія дакументы патрэбны ў Гродна?

Кандыдаты ў семінарыю павінны прадставіць наступныя дакументы:

  • уласнаручна напісаная заява аб прыняцці ў семінарыю з матывацыяй свайго рашэння
  • аўтабіяграфія (уласнаручна напісаная)
  • атэстат аб сярэдняй адукацыі або дыплом аб заканчэнні іншай навучальнай установы
  • пасведчанне аб сакрамэнце хросту
  • пасведчанне аб сакрамэнце канфірмацыі
  • пасведчанне аб удзеле ў катэхезе
  • характарыстыка ад пробашча
  • медыцынская даведка для паступлення ў ВНУ
  • пашпарт і яго ксеракопія (старонкі 31-33)
  • ваенны білет (прыпісное пасведчанне) і яго ксеракопія
  • 4 фотаздымкі (3х4 см)

Сем гадоў вучобы

Працэс падрыхтоўкі да святарства у Гродзенскай семінарыі працягваецца 7 гадоў. Першыя два гады прысвечаны вывучэнню філасофскіх прадметаў і моваў. Наступныя чатыры гады прысвечаны вывучэнню ў асноўным прадметаў тэалагічнага накірунку.

Акрамя інтэлектуальнай падрыхтоўкі і духоўнага фарміравання прадугледжана літургічная практыка на парафіях. Пасля 5 курса, перад прыняццем дыяканскіх пасвячэнняў, прадугледжаны 1 год літургічна-душпастырскай практыкі ў вызначанай праз выхаваўцаў парафіі.

Пасля заканчэння 7-гадовай фармацыі кандыдат мае права звяртацца да біскупа з просьбай удзялення яму прэзбітэрскага пасвячэння.

Прыём дакументаў адбываецца у рэктараце семінарыі кожны дзень акрамя нядзеляў і ўрачыстасцяў па папярэднім запісе: г. Гродна, вул. Парыжскай Камуны, 1 (email: nwsd@grodnensis.by, тэл. 8 0152 77 02 34).

Last modified onПятніца, 03 Чэрвень 2016 16:30
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць