У касц ёлах Беларусі сабралі дапамогу пацярпелым ад стыхіі у Заходняй Еўропе
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Ахвяраванні перададуць патрабуючым праз дабрачынную арганізацыю Caritas
Старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі, Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч выступіў са зваротам аб падтрымцы пацярпелых ад стыхійных бедстваў у Польшчы, Германіі, Нідэрландах і Бельгіі. Ён заахвоціў у нядзелю, 25 ліпеня, асаблівым чынам памятаць пра пацярпелых ад стыхіі і падчас кожнай св. Імшы ў гэты дзень маліцца за іх, асабліва ў малітве вернікаў. Акрамя таго, па меры магчымасці, папрасіў арганізаваць сярод вернікаў збор ахвяраванняў, якія будуць перададзеныя патрабуючым праз беларускі Caritas.
- Шматлікія дабрачынныя арганізацыі ў Заходняй Еўропе на працягу ўсіх гадоў адраджэння структур Касцёла ў нашай краіне аказвалі і працягваюць аказваць падтрымку нашаму служэнню на карысць вернікаў і ўсяго грамадства, - адзначыў старшыня беларускага епіскапату. - Адчуваючы салідарнасць з пацярпелымі ад стыхійных бедстваў, мы як супольнасць Касцёла ў Беларусі жадаем выказаць нашую падтрымку, перадусім праз малітву, усім тым, хто апынуўся ў цяжкім жыццёвым становішчы.
Таксама, паводле біскупа Буткевіча, каталіцкія вернікі просяць Бога аб хутчэйшым выпраўленні наступстваў катастрофы, аб духу салідарнасці і адкрытасці для людзей добрай волі, здольных прыйсці на дапамогу пацярпелым, а таксама аб Божай міласэрнасці для загінулых, цытуе Catholic.by.
Related items
-
«Спадзяюся, што людзі, даведаўшыся пра гэта, умацуюцца ў веры». З'явілася вестка ад ксяндза Акалатовіча
-
Новы Апостальскі нунцый упершыню наведаў Гомель – і вось з якой нагоды
-
А вы бачылі, як вырабляюць ружанцы? Працэс паказаў беларускі майстар
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла
-
Стала вядома, што беларускі біскуп сказаў Папе Рымскаму: «Мы ўсе стомленыя вайной»