У Лідзе адноўлены гістарычны арган - ён ужо гучыць у касцёле
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Ініцыятарам і асноўным спонсарам рэстаўрацыі быў Юрый Зісер
У старадаўнім касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (фарны касцёл) адноўлены гістарычны орган. Як распавёў беларускі арганолаг Аляксандр Бурдзялёў, у 2020-2021 гадах у храме вёўся капітальны рамонт і рэстаўрацыя гістарычнага аргана (14/II/P) фірмы "A.A. Homan St. Jezierski w Warszawie", які быў пабудаваны ў чэрвені 1939 года. Ініцыятарам і асноўным спонсарам рэстаўрацыі аргана быў Юрый Зісер - заснавальнік партала Tut.by.

- Працяглыя падрыхтоўчыя працы пачаліся яшчэ пры жыцці Юрыя ў 2019 годзе (адразу пасля завяршэння рамонту аргана ў Пінску), а асноўны этап работ быў пачаты ўжо праз некалькі месяцаў пасля яго смерці. Гэты інструмент абраў Юрый у якасці наступнага ў чарзе на аднаўленне - па ягонай задуме развіцця арганнай культуры Беларусі. Лідская фара - гэта адна з найстарэйшых парафій Беларусі, а сам касцёл пабудаваны ў XVIII стагоддзі, знаходзіцца за 200 метраў ад Лідскага замка XIV стагоддзя і з'яўляецца важным гісторыка-культурным аб'ектам, - патлумачыў Аляксандр Бурдзялёў.

Ён дадаў, што арган на працягу доўгага часу знаходзіўся ў непрацоўным стане, меў значныя пашкоджанні механізмаў і страты труб. Асвячэнне і прэзентацыя інструмента адбудзецца ў першай палове верасня, а ўжо зараз у рамках набажэнстваў і прыватных экскурсій арган гучыць штодня.
Media
Related items
-
Развітанне з пісьменніцай Святланай Курс пройдзе ў «беларускім» касцёле ў Варшаве
-
Гістарычны будынак кляштара знеслі ў Навагрудку – манахіні просяць дапамогі, каб пабудаваць новы
-
Як гучыць Бах на 100-гадовым аргане ў драўляным беларускім касцёле, паказала парафія
-
Трансляцыя Імшы на беларускім радыё засталася. Разабраліся, чаму вернікі яе не чулі
-
Расіян здзівіла Імша ў галоўным касцёле Мінска. Чым менавіта?