«Што святкаваць, калі побач вайна»? У Магілёве 8 сакавіка моляцца за мір для Украіны
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
А таксама аб тым, каб Беларусь не ўдзельнічала ў гэтай вайне
Па ініцыятыве каталіцкага руху «Легіён Марыі» ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве правядуць адарацыю Найсвяцейшага Сакраманту ў інтэнцыі міру ва Украіне. Адмысловая малітва запланавана на 8 сакавіка, калі святкуецца Дзень жанчын.
Як паведаміў на сваёй старонцы ў сацсетцы біскуп Аляксандр Яшэўскі, вернікі збяруцца на адарацыю ў капліцы Маці Божай Бялыніцкай, каб разам прасіць Пана Бога аб хутчэйшым спыненні вайны ва Украіне і аб тым, каб Беларусь не прымала ўдзел у гэтай вайне.
Анансуючы малітву ў свята святога Казіміра, іерарх адзначыў: «А што нам святкаваць, калі побач з намі вайна, смерць, плач і цярпенне нявінных?»
Нагадаем, цяпер католікі і праваслаўныя перажываюць Вялікі пост - у гэты час хрысціяне не ладзяць застоллі, а больш часу прысвячаюць малітве, справам міласэрнасці.
Пачатак адарацыі пасля святой Імшы на 9.00, завяршэнне ў 18.15. Біскуп запрашае вернікаў узяць удзел у адарацыі ў зручны час - 8 сакавіка ў Беларусі непрацоўны дзень. Адзначым, што адарацыі, у тым ліку начныя, у інтэнцыі спынення расійскай агрэсіі ва Украіне адбываюцца і ў іншых каталіцкіх парафіях Беларусі.
Related items
-
Прыпынена трансляцыя Імшы на Беларускім радыё – чаму гэта праблема
-
Расіян здзівіла Імша ў галоўным касцёле Мінска. Чым менавіта?
-
У Гродне паскардзіліся на пілігрымку. Чаму, і што адказалі незадаволеным?
-
Рэкордная колькасць пілігрымаў прыбыла на фэст у Будславе ў 2026 годзе
-
Пачалася трансляцыя фэсту ў Будславе, куды прыйшлі першыя пілігрымы