«Уваскрасі для жыцця ў хвале». На магіле Вітольда Ашурка асвяцілі помнік
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Прысутныя разам памаліліся і праспявалі беларускі духоўны гімн «Магутны Божа»
На магіле Вітольда Ашурка ў Бярозаўцы Лідскага раёна 6 лістапада пробашч мясцовай парафіі ксендз Андрэй Радзевіч асвяціў помнік. З гэтай нагоды да магілы прыйшлі родныя і сябры. Нагадаем, у Каталіцкай царкве першая актава лістапада асаблівым чынам прысвечана наведванню могілак і малітвам за памерлых.
«Просім Цябе, благаславі гэты помнік, які мы ўзносім на магіле твайго слугі Вітольда. Адары яго сваёй бясконцай міласэрнасцю і ўваскрасі яго цела для жыцця ў хвале», – памаліўся на магіле ксёндз, паведамляецца на старонцы памяці Вітольда.
Таксама адзначаецца, што прысутныя разам памаліліся і праспявалі беларускі духоўны гімн «Магутны Божа», а ксёндз Андрэй падтрымаў маці Вітольда, адзначыў, што часта моліцца за яго. Вітольд Ашурак – мясцовы палітычны дзеяч, каталіцкі вернік, у 2020 годзе быў затрыманы за ўдзел у дэманстрацыі і асуджаны да 5 гадоў зняволення. 21 траўня 2021 адыйшоў у вечнасць – пры нявысветленых абставінах ён памер у калоніі ў 50-гадовым узросце. Афіцыйная прычына – спыненне сэрца.
Related items
-
Гістарычную капліцу аднаўляюць у Стоўбцах. Якой яна будзе, «залежыць ад фінансавання»
-
Усмешкі, сардэчкі, лайкі. Як адрозніваецца стыль «новых» біскупаў і што яшчэ ад іх чакаюць
-
Упершыню за доўгі час адправілі святую Імшу. Беларускія святары ў Ватыкане знаходзяцца «ў цішыні»
-
Каля Чырвонага касцёла не змог памаліцца яго былы пробашч
-
Тыдзень на волі, але без сувязі: беларускія святары застаюцца ў Ватыкане, аднаго з іх чакае новы суд