BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Беларусі з'явіцца новы бласлаўлёны - заснавальнік Чырвонага касцёла ў Мінску, ВІДЭА

Заснавальніка каталіцкай царквы св. Сымона і св. Алены ў Мінску Эдварда Вайніловіча хочуць беатыфікаваць. З 12 па 16 траўня ў Мінску знаходзіцца камісія з Ватыкана.

У пасяджэнні камісіі па пытанні беатыфікацыі таксама ўдзельнічае мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Эдвард Вайніловіч - актыўны палітычны і грамадскі дзеяч канца ХIХ -ХХ стагоддзяў. У яго сям'і было двое дзяцей - іх заўчасная смерць стала для Эдварда Вайніловіча вялікай трагедыяй. У памяць пра сваіх дзяцей ён вырашыў пабудаваць царкву, узвядзенне якой было завершана ў 1910 годзе.

За сваё жыццё Эдвард Вайніловіч пабудаваў некалькі каталіцкіх і праваслаўных цэркваў. Таксама ён спансаваў будаўніцтва сінагогі і клапатаў аб з'яўленні мячэці.

- Імя Эдварда Вайніловіча ўвайшло ў гісторыю не толькі Мінска, Беларусі, але і Польшчы, іншых краін, - цытуе БелаПАН беларускага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. - Ён быў чалавекам, які вельмі моцна клапаціўся пра сваю сям'ю, пра хрысціянскае выхаванне дзяцей, быў грамадскім дзеячам, шмат працаваў для распаўсюджвання ў грамадстве сацыяльнага вучэння касцёла, якое ў той час толькі пачыналася. Выслухаўшы думкі людзей, якія добра ведаюць гісторыю жыцця Вайніловіча, правёўшы кансультацыі з прадстаўнікамі кангрэгацыі па справах святых, мы прыйшлі да высновы, што прыйшоў час пачынаць беатыфікацыйны працэс, і сённяшняе пасяджэнне - першы крок да гэтага.

Арцыбіскуп таксама адзначыў , што «да беатыфікацыі Вайніловіча трэба прайсці складаны шлях».

У 2006 годзе з дазволу царкоўных уладаў, міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Польшчы астанкі Э. Вайніловіча былі перавезены з Быдгошчы ў Мінск. 11 чэрвеня 2006 года ў беларускай сталіцы адбылося іх ўрачыстае перапахаванне ля касцёла святых Сымона і Алены на плошчы Незалежнасці.

Media

Last modified onПятніца, 16 Май 2014 09:53
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць