Ламаюць шаблоны і прапануюць лайфхакі: манахіні з Беларусі крута вядуць Instagram
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Такімі манахінь вы, напэўна, яшчэ не бачылі: не толькі моляцца, але і таньчаць, катаюцца на каньках, прыгажэюць без касметыкі. А яшчэ – проста і разумна тлумачаць складаныя пытанні.
Супольнасць сясцер з каталіцкага ордэна дамініканак актыўна абнаўляе свае старонкі ў сацсетках, стварае цікавы відэакантэнт, які адпавядае сучасным трэндам. Найбольш папулярная старонка беларускіх дамініканак у Instagram – там у сясцёр звыш тысячы падпісчыкаў.
Манахіні ў даступнай форме тлумачаць Божыя запаведзі, сутнасць грахоў, прапануюць «духоўныя лайфхакі», ламаюць стэрэатыпныя ўяўленні пра манаства і рэлігію, распавядаюць пра сваё паўсядзеннае жыцце і адпачынак.
«Хлопец кінуў, таму ў кляштар пайшла», «Калі дзяўчына ідзе ў кляштар, перастае дбаць пра свой знешні выгляд, губляе жаноцкасць» – такога кшталту шаблоны разбіваюць сёстры.
Яны таксама тлумачаць, да чаго вядуць сэксуальныя і іншыя грахі, якія грахі з'яўляюцца смяротнымі і чаму, рэкамендуюць для прагляду хрысціянскія фільмы, даюць духоўныя парады.
Дарэчы, зараз ідзе запіс на рэкалекцыі для дзяўчат у Мінску, якія пройдуць 6-10 ліпеня Запіс – праз дырэкт у Instagram.
Related items
-
Бэтлеемскі агонь міру, які ужо прывезлі ва Украіну, даставяць у Беларусь і Расію
-
Стала вядома, колькі каталіцкіх парафій ліквідавалі ў Беларусі
-
Будслаў прызначылі «духоўным цэнтрам» католікаў Беларусі. Што гэта значыць на практыцы?
-
Ці можна ў Беларусі набыць «каталіцкі» Новы Запавет па-беларуску і чаму ўзнікла такое пытанне?
-
«Ён прасіў нікому не пісаць». Пасля змены пробашча ў Смаргоні вернікі выступілі з заявай