Пешыя пілігрымкі прыбываюць у Будслаў, пачынаецца фэст – відэа-трансляцыя
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Традыцыйна ў Будслаў прыязджаюць тысячы паломнікаў, некаторыя прайшлі пешшу амаль 300 кіламетраў. Ужо ў пятніцу – першая святая Імша і начная працэсія.
Пешыя і роварныя пілігрымкі з розных куткоў Беларусі 30 чэрвеня прыбываюць у Будслаў (фота: facebook.com/alexulas), дзе ў пятніцу-суботу пройдзе каталіцкі фэст у гонар цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай. 30 чэрвеня адбудзецца святая Імша для пілігрымаў, Крыжовы шлях, вячэрняя працэсія, начная Імша. У суботу, у 11.00 цэнтральную святую Імшу будзе цэлебраваць спецыяльны пасланнік Папы Рымскага арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці (поўная праграма — тут).
Традыцыйна ў Будслаў прыбываюць тысячы паломнікаў, многія ідуць пешшу — у прыватнасці, з Мінска, Віцебска, Ліды, Смаргоні. А самая доўгая пілігрымка — з Баранавічаў — прайшла амаль 300 кіламетраў. Пілігрымы пераадольваюць шлях да Маці Божай з песнямі, малітвамі, нясуць да Яе свае просьбы.
Наш канал в Telegram – только важное. Подписаться >
Сёлета ўрачыстасці праходзяць пад дэвізам «Марыя — Каралева Беларусі» і прысвечаны 25-годдзю каранацыі цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай. На канале Catholic.by вядзецца прамая трансляцыя урачыстасцяў.
Media
Related items
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
«Сэрца разрываецца». У Беларусі не змаглі служыць Імшу святары з Польшчы – выказаўся біскуп
-
З'явілася пацверджанне аб ліквідацыі парафіі грэка-католікаў у Оршы
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці