З авацыямі і падарункамі праводзілі ў Мінску пробашча катэдральнага касцёла
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі асабіста падзякаваў ксяндзу Антонію Клімантовічу за служэнне, а моладзь зрабіла незвычайны прэзент [фота + відэа]
На нядзельнай святой Імшы 16 ліпеня парафія мінскага катэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі развіталася са сваім шматгадовым пробашчам ксяндзом канонікам Антоніем Клімантовічам. У цэлым ён служыў у архікатэдры на розных пасадах каля 25 гадоў.
Паводле рашэння Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, ксёндз Антоній быў звольнены з пасады пробашча катэдральнай парафіі і прызначаны пробашчам парафіі ў горадзе Заслаўе. Гэта адбылося неўзабаве пасля таго, як прапагандысцкія рэсурсы распаўсюдзілі звесткі з дыскрэдытацыяй святара і лексікай нецярпімасці паводле палітычных матываў.
Урачыстую святую Імшу цэлебраваў сам Мітрапаліт – ён асабіста падзякаваў ксяндзу Антонію за служэнне, па-братэрску абняў яго і пажадаў далейшай плённай працы на карысць збаўлення душаў і асабістага шляху да Бога. Сам ксёндз Антоній таксама выказаў падзяку і давер Божаму Провіду, разуменне патрэбы прыняцця Божай волі з пакорай.
Авацыі і цёплыя словы ў адрас пробашча гучалі ад парафіянаў, яны падрыхтавалі для яго букеты кветак і іншыя падарункі, а моладзь зрабіла незвычайны прэзент – рамку з фотаздымкамі «на сушчы», на якіх перададзены памятныя моманты з удзелам ксяндза Антонія.
У наступную нядзелю катэдральная парафія будзе сустракаць новага пробашча – ксяндза каноніка Дзмітрыя Пухальскага, які дагэтуль служыў у Заслаўі.
Фота: Віктар Ведзень, скрыншоты трансляцыі @ArchikatedraMinsk, відэа – instagram.com/moladz_katedra
Media
Related items
-
Танцы, віктарыны, малітва: у Мінску прайшла сустрэча каталіцкай моладзі
-
«Нам не назвалі прычыну». Год таму закрылі Чырвоны касцёл у Мінску
-
Склад каталіцкай Caritas з гуманітарнай дапамогай атакавала РФ у Львове
-
Ля алтара – фотаальбом: незвычайная Імша за памерлага прайшла ў Мінску
-
Цудоўнае з глыбінкі: два прыгожых свята адзначылі католікі ва усходнім і заходнім рэгіёнах Беларусі