Скрозь цемру з факеламі: Крыжовы шлях пакаяння за Беларусь правялі ў Навагрудку
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Цікава, што набажэнства супала з датай, калі адзначаецца адно са святаў незалежнасці Беларусі, і прайшло ў горадзе, які стаў першай сталіцай ВКЛ.
У Навагрудку праходзяць рэкалекцыі пакаяння за Беларусь. 25-27 жніўня ў касцёле святога Міхала Арханёла на адмысловыя духоўныя практыкаванні сабраліся вернікі, святары і манаскія асобы.
«Шмат чытаю пра перажыванні вернікаў за Радзіму. А вось цікава, колькі запішацца на пакутныя рэкалекцыі ў Навагрудку ў гэтай інтэнцыі», – пісаў напярэдадні пробашч парафіі ксендз Юрый Жэгарын. Таксама ён паведаміў пра ўдзел у рэкалекцыях-малітве за Беларусь біскупа Віцебскага Алега Буткевіча, старшыні Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў, і апублікаваў фота.
Адным з першых мерапрыемстваў сустрэчы стаў пакутны Крыжовы шлях вуліцамі горада. Увечары, калі сцямнела, мужчыны неслі падчас набажэнства вялікі крыж, а дзеці – факелы.
Цікава, што набажэнства супала з адным са святаў незалежнасці Беларусі – менавіта 25 жніўня, у 1991 годзе, Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статус канстытуцыйнага акта. Да таго ж, набажэнства прайшло ў горадзе, які стаў першай сталіцай Вялікага княства Літоўскага – магутнай дзяржавы, створанай на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
У праграме рэкалекцый таксама – дзве ўсяночныя адарацыі, некалькі канферэнцый, пілігрымка пакаяння да Маці Божай Новага Жыцця ва Уселюб.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Натхненнем для сустрэчы сталі фацімскія аб’яўленні Панны Марыі, якая ў неспакойны для свету час вайны і рэвалюцый заклікала людзей да пакаяння і навяртання. Удзельнікам прапанавалі пост на хлебе і вадзе – не толькі за сябе, але і за грахі тых людзей, якія не давяраюць і не каюцца.
Related items
-
У касцёлах пачаліся незвычайныя службы – Рараты. Вось як яны праходзяць
-
Мама траіх дзяцей вядзе паблік з адным падпісчыкам. Для чаго?
-
Прадстаўнікі трох рэлігій памаліліся ў ізраільскім кібуцы, атакаваным баевікамі
-
Нечаканае ад папулярнага пісьменніка РФ: чытае Ружанец і размаўляе па-беларуску
-
#НасустрачРаству – праводзім Адвэнт разам з грэка-католікамі Беларусі