BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Ля алтара – фотаальбом: незвычайная Імша за памерлага прайшла ў Мінску

Анатоль Кляшчук здымаў рэпартаж з асвячэння новага касцёла ў сталіцы, а неўзабаве ў гэтым жа касцёле ўшанавалі памяць выбітнага фотажурналіста.

У рыма-каталіцкай парафіі Святога Францішка Асізскага ў Мінску 16 верасня разам з арцыбіскупам эмерытам Тадэвушам Кандрусевічам вернікі маліліся за спачылага фотамастака і фотажурналіста Анатоля Кляшчука. Фотафакт апублікаваў на сваёй старонцы Віктар Ведзень.

Перад алтаром змясцілі фотаальбом са здымкамі Анатоля з Чарнобыльскай зоны.

Гэты вядомы беларускі фотажурналіст блізкі католікам і тым, што ствараў душэўныя рэпартажы з важных падзей у жыцці Каталіцкага касцёла ў Беларусі, у тым ліку, з урачыстасцяў у Будславе. А літаральна чатыры месяцы таму фотажурналіст рабіў рэпартаж з урачыстага пасвячэння новазбудаванага касцёла Святога Францішка Асізскага, дзе цяпер і маліліся за вечнае жыццё для яго.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

«У аб’ектыве спадара Анатоля ўзняліся ўвысь муры нашага храма, бацькоўскае блаславенне арцыбіскупа на пенсіі Тадэвуша атуліла сэрцы прысутных, сонечныя промні пакінулі свой след на далонях Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Антэ, пахучы бэз нібы ахінуў постаць арцыбускупа Юзафа, радасць завершанай працы адбілася ў глыбокім поглядзе брата Алега, гукі дуды, скрыпак, аргану залуналі сярод храма летуценнымі вібрацыямі, словы спеваў увасобіліся ва ўзнёслых вобразах», – адзначалі ў парафіі.

Media

Last modified onАўторак, 19 Верасень 2023 15:29
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць