Абвінавачванне пакуль не прад'явілі, цёплыя рэчы не прынялі – з'явіліся весткі пра святара з Валожына
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Да ксяндза Генрыха Акалатовіча пакуль не дапускаюць нанятага адваката. Высветлілася, што па справе святара затрымалі яшчэ аднаго чалавека.
З'явіліся некаторыя звесткі пра затрыманага ў Валожыне пробашча каталіцкай парафіі Святога Юзафа ксяндза Генрыха Акалатовіча. Яго затрымалі16 лістапада, ва ўрачыстасць Маці Божай Міласэрнасці (Вастрабрамскай). 10 дзён, на працягу якіх святару маглі выставіць абвінавачванне, ужо мінулі. Аднак паводле апошняй даступнай інфармацыі, якой падзяліліся з Katolik.life абазнаныя крыніцы, абвінавачванне пакуль так і не прад'яўлена.
Паводле ўнесеных у Крымінальны кодэкс зменаў, чалавеку, якога падазраюць, у прыватнасці, у здрадзе дзяржаве, шпіянажы, тэрарызме, абвінавачванне могуць выстаўляць на працягу 20 сутак.
Такім чынам, ксяндзу Генрыху Акалатовічу павінны прад'явіць абвінавачванне да 6 снежня. А пакуль гэтага не адбылося і святар не атрымаў статус арыштаванага, для яго адмаўляюцца прымаць цёплыя рэчы і прадукты. Удалося перадаць святару толькі бялізну, сродкі гігіены, ручнік і таблеткі – ён пераносіць сур'ёзныя хваробы, таму вымушаны прымаць некалькі відаў лекаў.
Адваката, з якім заключана дамова па абароне святара, да яго пакуль не дапускаюць і выкарыстоўваюць у працэсуальных дзеяннях дзяжурнага адваката.
Акрамя таго стала вядома, што была затрымана таксама жанчына, якая ўжо каля 20 гадоў дапамагала весці гаспадарчыя справы ў плябаніі (доме святара).
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Фота: скрыншот відэа-інтэрв'ю ксяндза Генрыха дзяржаўнаму тэлеканалу СТБ
Related items
-
«Мой боль». На каталіцкіх могілках у Мінску пабудавалі сакрэтны будынак
-
Пакінуць Беларусь вымушаныя кусташ санктуарыя ў Браславе і яшчэ двое польскіх святароў
-
Вытрывалі. Усе леташнія выпускнікі Гродзенскай семінарыі стануць святарамі
-
У Беларусі – двое новых каталіцкіх святароў. Што пра іх вядома?
-
«Чорны анёл» ля духавенства. Ці не прынясе матэрыяльная карысць духоўную шкоду?