BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа: хрысціянін без радасці - хворы

Радасць – гэта “пячатка хрысціяніна”, нават у момант пакутаў і турботаў, адзначыў папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты 22 мая 2014 г.

Пантыфік нагадаў, што хрысціянін не можа быць сумным, а прабыванню ў хрысціянскае радасці навучае Святы Дух. Францішак звярнуў увагу на заклік Езуса заставацца ў Яго любові. У гэтым, паводле Святога Айца, ёсць навізна – неабходна не толькі любіць, але заставацца ў Божай любові, дыхаць “гэтым кіслародам” і жыць ім.

Знакам прабывання ў любові Бога, на думку Францішка, з’яўляецца захаванне вернасці запаведзям – не проста іх выкаванне, але жыццё імі. Укаранёнасць у любові праяўляецца ў вернасці запаведзям, перакананы Папа. Іншым важным сведчаннем прабывання ў любові Пана з’яўляецца хрысціянская радасць.

“Радасць, гэта своеасаблівы знак хрысціяніна”, - сказаў Святы Айцец і дадаў, што быць вернікам без радасці немагчыма. Калі хрысціянін мае аблічча падобнае на “перац у воцаце”, значыць, ён “захварэў”; ён мае праблемы ў душы, праблемы з “хрысціянскім здароўем”. Францішак заклікаў не губляць хрысціянскай радасці нават у цяжкіх сітуацыях і нагадаў пра прыклад мучанікаў, якія ішлі на смерць “як на вяселле”.

Хрысціянская радасць, на думку Папы – у захаванні спакою і любові, які паходзяць ад Святога Духа. Паводле Яго, пра Трэццюю Асобу Найсвяцейшай Тройцы сучасныя хрысціяне вельмі часта забываюцца. Трэба захоўваць прысутнасць Святога Духа ў нас, каб Ён вучыў любіць, напаўняў радасцю і даваў супакой, лічыць Пантыфік.

Ватыканскае радыё

Last modified onПятніца, 23 Май 2014 23:56
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць