Дзень святога Валянціна адзначылі ў касцёле – адзіным у Беларусі ў ягоны гонар
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
«Каб каханне было шчырым», – пажадала парафіянка ўдзельнікам свята. Госцем смалявічскай парафіі стаў біскуп Аляксандр Яшэўскі.
Парафіяльны адпуст адзначылі ў касцёле Святога Валянціна ў Смалявічах Мінскай вобласці. Свята адбылося ў нядзелю, 11 лютага – раней за літургічны ўспамін гэтага каталіцкага святога, які прыходзіцца на 14 лютага. Справа ў тым, што непасрэдна на гэты дзень сёлета прыпадае Папяльцовая серада, якой пачынаецца Вялікі пост. У той жа час парафіяльныя святы прынята пераносіць на выходныя дні, каб большая колькасць людзей змагла прыняць у іх удзел.
Вернікі прасілі святога Валянціна навучыць Божай любові і прабачэнню. Шаноўным госцем смалявічскай парафіі стаў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі, які ўзначаліў цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы. Парафіяне падарылі яму копію алтарнага абраза святога Валянціна.

Пасля супольнай малітвы дзеці парафіі выступілі з пастаноўкай, а затым удзельнікаў свята чакаў абед – прысмакі прыносілі парафіяне.
Святы Валянцін – апякун любові, а любоў – гэта вялікі дар, адзначыла прадстаўніца парафіі падчас віншавання ўдзельнікаў свята:
«Жадаю дзеткам, каб любілі сваіх бацькоў, настаўнікаў, адно аднаго. Маладым людзям – каб былі каханымі, каб каханне было шчырым, каб стваралі здаровыя, добрыя сем'і».
Нагадаем, касцёл у Смалявічах – адзіны ў Беларусі, які мае тытул Святога Валянціна.
Чытайце таксама: Факты, легенды, няпраўда. Што не так з Днём святога Валянціна, які забараняюць адзначаць? >
Media
Related items
-
Незвычайную гісторыю распавёў святар. А вы ведалі пра такі звычай?
-
Беларускія манахі і манахіні ствараюць медыяпраект. Пра што яны распавядаюць?
-
Асноўныя праблемы Каталіцкай царквы назваў арцыбіскуп Кандрусевіч і даў прагноз на яе будучыню
-
Адзінота, цэлібат. Ксёндз шчыра назваў галоўныя цяжкасці сучасных святароў
-
Ні ў Маскве, ні ў Мінску, ні ў Заслаўі праваслаўнае духавенства не ўдзельнічала ў малітве аб адзінстве хрысціян