BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

А вы ведалі, дзе і калі быў пабудаваны самы першы ў Беларусі касцёл?

Ён не захаваўся, а многія надмагіллі са старадаўніх пахаванняў мясцовыя жыхары разабралі пад падмуркі. Затое тут служыў святар, які пісаў вершы і ўжо ў пачатку XX стагоддзя чытаў казанні па-беларуску.

Віцебскі аблвыканкам у сваіх пабліках распавядае пра славутасці рэгіёну, і 3 чэрвеня прадставіў факт пра тое, што рыма-каталіцкі храм у пасёлку Абольцы ў Талачынскім раёне – самы першы касцёл на беларускіх землях.

Мы пра гэты цікавы факт не чулі, магчыма, не ведаюць пра гэта і іншыя. Таму праверылі, што пішуць крыніцы, і знаёмім са знойдзенай інфармацыяй. Першакрыніца публікацыі Віцебскага аблвыканкаму, якую мы знайшлі, – сайт «Наша Талачыншчына». У артыкуле апісваецца знойдзеная фатаграфія храма, які ўжо не захаваўся, і ягоная гісторыя.

Як сказана ў матэрыяле, у 1387 годзе польскі кароль і вялікі князь літоўскі Ягайла пабудаваў у Абольцах першы касцёл на беларускіх землях. Мяркуючы па інвентарным спісе, які знаходзіўся ў сельскім савеце, зафіксаваны на фота храм Найсвяцейшай Панны Марыі быў пабудаваны ў 1809 годзе на месцы папярэдніх.

Над бакавымі дзвярыма ля алтара былі два партрэты польскіх каралёў і вялікіх князёў літоўскіх з выявай геральдычных атрыбутаў і гербаў. Яны трымалі ў руках дароўныя граматы, якія сведчылі, што яны з'яўляліся ахвярадаўцамі касцёла.

Менавіта ў абалецкім касцёле з верасня 1917 года служыў ксёндз Аляксандр Астрамовіч, вядомы ў Беларусі як паэт Андрэй Зязюля. Казанні ён рыхтаваў на беларускай мове, нягледзячы на перашкоды, а парафіяльны хор тут выконваў беларускія рэлігійныя спевы.

З-за барацьбы савецкай улады супраць хрысціянства храм у выніку прыйшоў у запусценне, і пасля заканчэння Другой сусветнай вайны яго разабралі. Многія надмагіллі са старадаўніх пахаванняў мясцовыя жыхары выкарыстоўвалі пад падмуркі будынкаў. А паўтараметровая фігура Божай Маці ў светлай сукенцы з блакітным поясам і з белым покрывам на галаве была перададзена ў касцёл святога Сымона і святой Алены ў Мінску.

Адзначым, што ў іншых крыніцах храм у Абольцах названы «адным з першых» на беларускіх землях, а дакладней – ва ўсходняй частцы сучаснай Беларусі.

Таксама адным з першых каталіцкіх храмаў на беларускіх землях была «Фара Вітаўта» ў Гродне. Гэты гатычны касцёл, названы таксама ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі, быў пабудаваны прыкладна ў той жа час, што і ў Абольцах – у другой палове XIV стагоддзя. Яго заснавальнікам быў Вялікі князь літоўскі Вітаўт. Храм таксама не захаваўся – у 1961 годзе па распараджэнні савецкіх уладаў яго ўзарвалі.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onАўторак, 04 Чэрвень 2024 16:37
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць