BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа аб біскупах-педафілах: нуль цярпімасці!

У дадзены момант вядзецца расследаванне ў дачыненні да трох біскупаў, абвінавачаных у педафіліі.

Прагучала пытанне аб сексуальных злоўжываннях святароў адносна непаўналетніх.

Пантыфік паведаміў, што у пачатку чэрвеня ён сустрэнецца з групай ахвяр педафіліі святароў і адправіць для іх Эўхарыстыю ў капліцы Дому св. Марты.

Ён паведаміў, што ў дадзены момант вядзецца расследаванне адносна трох біскупаў, абвінавачаных у педафіліі. Адзін з іх ужо быў асуджаны, але яшчэ не прынята рашэнне адносна пакарання. Святы Айцец падкрэсліў, што ў тэме злоўжыванняў у дачыненні да непаўналетніх “не будзе прывілеяваных”, адносна ўсіх будзе прымяняцца прынцып “нуль цярпімасці”.

“Ксёндз, які здзяйсняе злоўжыванне, здраджвае цела Пана – Касцёл. Святар павінен весці хлопчыка або дзяўчынку да святасці. Дзіця давярае яму. І замест таго, каб прывесці да святасці, ён выкарыстоўвае іх. Гэта вельмі сур’ёзна. Гэта, як адправіць “чорную імшу”! Замест таго, каб прывесці дзіця да святасці, ён вядзе яго да праблемы, якая будзе доўжыцца ўсё жыццё”, - растлумачыў сваю пазіцыю Папа.

 Ватыканскае радыё.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць