Пачаўся фэст у Будславе, дзе сабраліся пілігрымы з усіх куткоў Беларусі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
У тым ліку пешшу прыбылі амаль 2 тысячы вернікаў, пераадолеўшы шматдзённы шлях да Маці Божай Будслаўскай – трансляцыя.
У Будславе Мядзельскага раёна 5-6 ліпеня праходзіць фэст у гонар цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай. У каталіцкі Нацыянальны санктуарый прыбылі паломнікі з розных куткоў Беларусі. У тым ліку пешшу і на роварах – 1982 асобы, абвясцілі падчас святой Імшы для пілігрымаў, якая адкрыла фэст вечарам у пятніцу.
Некалькі дзён вернікі ішлі з Мінска, Віцебска, Ліды, Смаргоні, іншых месцаў, а самая доўгая пілігрымка – з Баранавічаў – прайшла амаль 300 кіламетраў. Пілігрымы пераадольваюць шлях да Божай Маці з песнямі, малітвамі, нясуць да яе свае просьбы [глядзіце ніжэй відэа]
Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй агучыў інтэнцыі першай святой Імшы:
«Богу Усемагутнаму, Уладару Сусвету даручаю будучыню нашага Касцёла, нашага народа і нашай Айчыны, любімай сэрцу Беларусі. Каб Бог валадарыў у нашых сэрцах, каб мы заўсёды крочылі шляхам збаўлення, каб чалавек заўжды перамагаў зло дабром, крыніцай якога з'яўляецца Найсвяцейшае Сэрца Збаўцы».
Урачыстасці праходзяць пад дэвізам «Найсвяцейшае Сэрца Езуса – супакой і паяднанне нашае» па традыцыйным сцэнары: са святой Імшой для пілігрымаў і начной працэсіяй у пятніцу, Імшой апоўначы, моладзевай праграмай, набажэнствамі і галоўнай Імшой у суботу – яе будзе адпраўляць Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Антэ Ёзіч.
Сёлета свята стане асаблівым – дзякуючы Інтранізацыі, гэта значыць прысвячэнню Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і кожнага верніка Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса. Трансляцыю асноўных мерапрыемстваў фэста вядзе канал Catholic.by [глядзіце ніжэй]
Media
Related items
- Расійскіх католікаў у Беларусі ўразіла гасціннасць
- Каталіцкія падкасты: пра што яны і дзе шукаць
- Праваслаўныя ў касцёле, католікі ў мячэці. Топ-5 навін рэгіёнаў
- Новы біскуп пасвечаны ў Беларусі: «Просім міра ў Бога»
- «Ужо былі пададзеныя дакументы ў ЗАГС». Блогерка распавяла, як здабыла веру і трапіла ў кляштар