Пантыфік назваў еўрапейскую эканамічную сістэму бесчалавечнай
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
«Мы знаходзімся ў глабальнай эканамічнай сістэме, у цэнтры якой пастаўлены грошы, а не чалавечая асоба».
Падчас размовы з журналістамі на борце самалёта па дарозе са Святой Зямлі ў Рым Пантыфік закрануў таксама еўрапейскую тэматыку. Ён прызнаўся, што яшчэ “няшмат разумее” з праблем Еўропы, але сур’ёзным выклікам назваў беспрацоўе.
“Мы знаходзімся ў глабальнай эканамічнай сістэме, у цэнтры якой пастаўлены грошы, а не чалавечая асоба. Для падтрымання сябе гэта сістэма выкідвае. Выкідвае дзяцей – нараджальнасць невялікая (...). Яна выкідвае пажылых людзей, у тым ліку і праз схаваную эўтаназію, калі лекі даюцца толькі да вызначанага моманту. Яна выкідвае моладзь”, - сказаў Папа, нагадаўшы, што ў Італіі беспрацоўе сярод гэтай групы дасягае 40%, у Іспаніі – 50%, а ў Андалусіі – 60%. Гэта цэлае пакаленне людзей, якія не вучацца і не працуюць, падкрэсліў ён.
Гэта культура, якая выкідвае людзей, з’яўляецца сур’ёзнай праблемай, звярнуў увагу Святы Айцец. Яна існуе не толькі ў Еўропе, але тут адчуваецца асабліва. “Гэта бесчалавечная эканамічная сістэма. Гэта эканамічная сістэма забівае, як я напісаў у “Evangelii Gaudium”, - сказаў Папа са спасылкай на сваю мінулагоднюю Апостальскую адгартацыю.
Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё
Related items
-
Ля касцёла ў цэнтры Мінска працягваецца будоўля. Ці аддалі парафіі знойдзеныя парэшткі?
-
«Каб ніхто не меў права паглядзець?» Экс-пробашч Чырвонага касцёла выступіў са зваротам
-
Толькі адзін касцёл у Беларусі будуць рэстаўраваць сёлета за кошт рэспубліканскага бюджэту. І гэта не Будслаў
-
Да адкрыцця Чырвонага касцёла ў Мінску застаўся адзін год. Але яго будучыня застаецца цьмянай
-
У Сапоцкіне паказалі, як выглядае згарэлы дах касцёла, і пачалі рамонт