Ну і ну! У адзін дзень у адной сям'і – пяць хростаў і вянчанне
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Шматдзетныя бацькі абвянчаліся і пахрысцілі ўсіх сваіх дзяцей у касцёле ў Гродзенскай вобласці.
Пра асаблівую падзею паведаміла 20 ліпеня парафія святога Юрыя ў Варнянах. Тут у гэты дзень пахрысцілі адразу пяць дзяцей з адной сям'і. Больш за тое, іх бацькі, шматдзетныя сужэнцы Віталь і Валерыя Казімеровіч у той самы дзень павянчаліся ў касцёле.
«Паблагаславі, Пане Божа, дзяцей: Ксенію, Данілу, Паліну, Максіма і Сафію з сям'і Казімеровіч, якія 20 ліпеня прынялі сакрамэнт хросту. Благаславі таксама бацькоў: Віталія і Валерыю, якія ў гэты ж дзень пабраліся шлюбам, і хросных бацькоў: Дзмітрыя і Алену», – гаворыцца ў паведамленні парафі [фота глядзіце ніжэй]
Як сужэнцы прыйшлі да веры, якая іх гісторыя – не ўдакладняецца. Мы знайшлі толькі адну ўзгадку ў Сеціве пра шматдзетную сям'ю Казімеровіч. Паводле ёй, сям'я жыве ў вёсцы Гоза.
Чытайце таксама: Што павінны рабіць хросныя бацькі і Чаму важна хрысціць дзяцей у маленстве.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
У Беларусі – яшчэ адно пакліканне, пра якое вы маглі не ведаць
-
Вядомыя беларускія музыкі рыхтуюць новую праграму – па псальмах Давіда
-
Загадкавую капліцу пабудавалі на Міншчыне. Што пра яе вядома?
-
Дзве сястры з Беларусі склалі вечныя шлюбы ў ордэне, пра які вы маглі не ведаць
-
У чым сакрэт? Упершыню за шмат гадоў хлопцы з Гомеля паступаюць у семінарыю, прычым, другі год запар