BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Верніца звярнулася да Мітрапаліта па справе ксяндза Завальнюка. Апошні раз ён служыў... у гандлёвым цэнтры

Звольнены пробашч Чырвонага касцёла пакуль не мае месца, дзе мог бы адпраўляць Імшу, а ў мінулы раз служыў у парафіі, якая арэндуе памяшканне ў гандлёвым цэнтры.

Каталіцкая верніца з Мінска Юлія Фралова накіравала ліст Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму з просьбай аб сустрэчы. Ад імя групы вернікаў Юлія хадайнічае па справе звольненага пробашча парафіі Святога Сымона і Святой Алены ксяндза Уладзіслава Завальнюка, капелана Папы Рымскага, з просьбай вызначыць яму месца і час, «каб ён мог служыць Еўхарыстыю для сваёй паствы».

Вернікі прапануюць арганізаваць у катэдральным касцёле дадатковую святую Імшу, якую мог бы адпраўляць ксёндз Уладзіслаў Завальнюк, і пакінуць за ім гэтую Імшу, калі адчыняць Чырвоны касцёл:

«Ён наш душпастыр і мы вельмі прагнем чуць Слова Божае з яго вуснаў, бо ён мае досвед, мудрасць і сведчыць пра Госпада сваім жыццём. Нягледзячы на тое, што яго выслалі на пенсію, ён поўны сілаў і энергіі, шчыра прагне служыць Касцёлу».

Як гаворыцца ў лісце, група вернікаў хацела б сустрэцца з Мітрапалітам, «каб у спакоі паразмаўляць на гэтую тэму», праясніць сітуацыю – яны лічаць, што гэта б улагодзіла «агульнае абурэнне».

У апошні час ксёндз Уладзіслаў Завальнюк адпраўляў святую Імшу ў маленькай парафіі, якая арэндуе пакой на другім паверсе гандлёвага цэнтра на ўскраіне Мінска.

Гэта парафія святога Лукі Евангеліста і святога Марціна ў Курасоўшчыне, для якой раней святыя Імшы адбываліся ў Чырвоным касцёле. Як паведамлялася, «на працягу доўгага часу вырашаецца пытанне аб атрыманні дазволу на будаўніцтва святыні». Душпастыр гэтай парафіі – духоўны кіраўнік перэгрынацыі абразоў Божай Маці, вікарый парафіі святога Сымона і святой Алены ксёндз Станіслаў Станеўскі.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Media

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць